.RU

Запісана ў г. Чачэрск - Варажба на Гомельшчыне Мінск «Права І эканоміка» 2010

Запісана ў г. Чачэрск


ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г.н.,



Ткачовай А.



На Каляды сабіраліся з дзяўчатамі на вуліцы ў каго-небудзь у два­ры, бра­лі чобат і кідалі цераз забор. Куды яго нос пакажа, з той ста­ра­ны і суджа­ны будзе.

Гадалі яшчэ на сон. Бралі стакан з вадой і палачку. Палачку ла­жы­лі на стакан і ставілі пад койку. Гаварылі такія словы: “Суджаны-раджаны, прый­дзі, праз масток перавядзі”. Ноччу доў­жан прысніцца сужаны.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на


ад Лаўрыноўскай Ганны Міхайлаўны, 1929 г.н.,



Шахрай В.



На Каляды гадалі. Пад койкай у незамужняй дзеўкі дзелалі з трэ­сак мост. Гаварылі ёй загадваць сон. І перад сном сказаць такія сла­ва: “Раждзёны- суджаны, прысніся мне”.

Запісана ў г. Гомель

ад Капярцехавай Надзеі Савельеўны, 1932 г.н.


(нарадзілася ў в. Башыца Чачэрскага р-на),



Клімянок А.



Дзеўкі збіраліся на хвацеры і варажылі. Насыпалі зярна па куч­кам, пры­но­сі­лі курыцу. Каторую першую кучку дзеўбане, тая пер­шая замуж вый­дзе.

Хадзілі ў сарай карову мацаць. Хто намацае спіну – за ба­га­та­га вый­дзе, хто за рогі – бедны будзе, а хто за пысу – красівы, а за зад – грыбаты.

Клалі на стол свечку, хлеб і нож, грошы. Завязвалі адной дзеў­цы вочы. Калі во­зь­мец­ца за хлеб – багаты будзе, за свечку – пам­рэ, за грошы – грашаўны будзе, за нож – біцца будзе.

Палалі платкі. Кожная звязвае свой платок і кладзе ў начоўкі. Чый пер­шы выскача, тая замуж першая і пойдзе.

Кідалі сапагі цераз вароты. Куды наском глядзіць, у той бок за­муж пой­дзе.

Клалі калодзеж з лучынак пад падушку і казалі: “З кім мне век ве­ка­ваць, прыдзі вадзіцы набраць”.

Пяклі ладкі, клалі на парог. Чыю ладку сабака першую з’есць, тая дзяў­чы­на першай замуж пойдзе.

На трэцюю куццю рабілі крыжыкі з лучынак і кідалі ў ка­лодзеж. Той, хто ранкам пойдзе за вадой і дастане той крыжык, будзе добры год. Яго ла­жы­лі потым на кут.

Запісана ў в. Гацкое Чачэрскага р-на



ад Гулевіч Тафілі Кузьмінічны, 1927 г.н.



На куццю варажылі. Бярэш грабяшок і кладзеш яго на зас­лон­ку ў пя­чы, стане адна тамака вон на табурэтку і таўкае заслон. Чый грабяшок упе­рад упадзе, тая замуж пойдзе ўперад.

Тады вобуў кідалі праз плот, ну, а хлопцы ловяць ужо.

Запісана ў в. Іванаўка Чачэрскага р-на


ад Марозавай Ульяны Паўлаўны, 1931 г.н.,



Cудаленка Н.



У калядныя вечары маладыя дзяўчаты гадалі. У платочык кла­лі куц­цю, а калі лажылісь спаць, то клалі гэту куццю пад па­душ­ку і казалі такія сло­вы: “З кім мне век векаваць прыйдзі куц­цю маю даядаць”.

Ці бралі дзяўчаты дровы, а потым лічылі: хто ўзяў дроў упа­ру, той у гэ­тым годзе выйдзе замуж.

Кідалі дзяўчаты чабаты, а потым глядзелі: куды насок па­каз­вае, туды дзеў­ка і замуж пойдзе.

Перад гэтым Новым годам дзяўчаты абычна варожаць. Пе­ра­кі­да­юць це­раз забор туфель ці сапог. І куды носам упадзе, зна­чыць, у той бок яна ўжо замуж пойдзе. А еслі кіне, ды певень за­пяе, значыць, муж будзе вя­сё­лы, а калі сабака забрэша – будзе брах­лі­вы.

Яшчэ закрывалі вочы і хутка абхватвалі забор. Патом ужо і шчы­та­лі, ско­ль­кі етых палачак. Еслі ў пару – значыць, у гэтым га­ду замуж пойдзе, а ка­лі – не, то ў етым гаду замуж не пойдзе. А па­том, калі пойдзе, значыцца, тро­хі пажыве і ўдавой будзе.

Варажылі і на зеркала. Дзяўчына станавіла два зеркала. Спе­ра­ду і зза­ду. Тады свечку запаліць, сядзіць і глядзіць, і кажа: “Суджаны, пакажыся...” А еслі ўжо пакажыцца, ёй нада сейчас жа ета зеркала перавярнуць. Яна пу­жа­ец­ца, таму што ён у зеркале пра­ма на яе едзе.

Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на


ад Кудзінавай Ганны Васільеўны, 1931 г.н.,



Якубоўскай Т.



У калядны вечар маладыя хлопцы і дзеўкі збіраліся разам і га­да­лі.

Дзеўка ідзець у баню, бярэ камень з пячы. Потым ідзець к ка­лодзі­жу і кідае гэты камень. Калі вада забурліць – свякруха будзе буркатлівая, калі ці­ха – свякруха спакойная.

Раскладываюць у рад ляльку, ручку, зеркала, грабяшок, хлеб. Уно­ша­юць у хату пеўня. Калі ён клюне ляльку – родзе ў дзеўках, хлеб – жаніх ба­га­ты будзе, ручку – граматны, зеркала – красівы, гра­бя­шок – храбры.

Кідаюць сапог цераз вароты са двара на вуліцу. Куды нос па­вер­не, ад­туль жаніх, у тэй бок замуж пойдзе.

Абавязкова на Каляды варылі кашу. Кусочак гэтай кашы, каб ніх­то не ба­чыў, кладуць у платочык і хаваюць пад падушку, пры­га­вор­ва­ю­чы: “З кім мне век векаваць, прыйдзі маю кашу да­я­даць”.

Калі дзеўка лажылася спаць, маці або сястра выкладвалі ка­лодзеж пад койкай у тым баку, дзе дзеўка спіць галавой, і пры­га­вор­ва­лі: “З кім ёй век векаваць, прыходзь з калодзежа ваду на­бі­раць”. Хто прысніцца, за таго дзеў­ка замуж пойдзе.

Запісана ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на



ад Камарэнка Валянціны Гаўрылаўны, 1939 г.н.,



Фасалавай В.



Пад Раждзяство тожа гадаюць, дзевачкі ходзюць, слухаюць, нап­ры­мер, зайдуць у хату, дзе хлопцы ёсць, ілі пад акно і слу­ха­юць, ці пад дзве­ры, што будуць гаварыць. Еслі там ужо будуць што гаварыць пра замуж ілі як, напрымер, мая жызнь сложыцца, а то пра беднасць ілі багацтва якое-та, там ён багаты, тое імее, тое імее, ну, хто ж небудзь, разгаварваюць, – вось гэта слухаюць. І та­ды ідуць гушчу варыць, зваруць кашу з чаго-не­будзь, набалтаюць яе вадой, каб прыліпала, і тады, значыць, у вакно, каб пры­ліп­ла, та­ды хлопец будзе любіць гэту дзеўку.

Запісана ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на



ад Дзяржынскай В.П., 1932 г.н.,



Пагірэйчык Н.



Святкі – дзеўкі гадалі. Хадзілі слухаць на сяло на пе­рак­рос­так: у якой ста­ра­не залае сабака – туды і замуж ісці. Пад вокнамі слу­ха­лі: калі кры­чаць адна на аднаю – у плахі дом выйдзеш, смя­юц­ца – у добры.

Пыталі суджанага ў прахожага.

Клалі на пол хлеб, вугаль, ваду, золата, срэбра і інш. Пры­но­сі­лі ку­ры­цу і пускалі яе: вады нап’ецца – п’яніца муж будзе, хлеба кі­юш – багаты, ву­галь – бедны. На зеркалах гадалі.

Запісана ў в. Покаць Чачэрскага р-на


ад Дзюбковай Марыі Сцяпанаўны, 1928 г.н.,



Ліпавай К.



У дванаццаць часоў уночы выношвалі смецце на вуліцу. Кі­да­лі за пар­кан і тады ўжо слухалі, у якім баку забрэша сабака. У якім забрэша, ад­туль і кавалер будзе, туды і замуж пойдзе.

Лажылі кольцы ў блюдца, потым глядзелі ў зеркала, ці прый­дзе ка­ва­лер. Калі празіваюць, то шум у хаце паднімаецца. Усё та­ды трашчыць, гры­міць.

Перад Хрышчэннем была трэцяя куцця, на васемнаццатага студзе­ня. Пос­ная. Увечару дзеўкі варажылі. Станавіліся пад вок­на­мі і слухалі, што ска­жуць. Скажуць: “Сядзь!”, – замуж не пой­дзеш у етым годзе, а скажуць: “Ідзі”, – замуж хутка пойдзеш.

Грабенчыкі кідалі ў начоўкі. Потым трусілі і кідалі. Чый пер­вый вы­падзе, тая первая замуж пойдзе.

Запісана ў в. Роўкавічы Чачэрскага р-на



ад Яўсеенка Вольгі Васільеўны, 1926 г.н.,



Мягковай В.



Гадалі з 6 на 7 і з 13 на 14 январа. Варылі куццю, кашу елі, бе­га­лі па ву­лі­цэ, слушалі, дзе сабакі лаялі, туда дзеўка замуж пай­дзёт. Заборы аб­ні­ма­лі: ці парна, ці нет.

Бегалі пад окны, слушалі, што ў хаце гавораць. Дзе крычалі ілі гром­ка гаварылі, то свекроў будзет буркатлівая.

Было і гаданіе на зеркала. Зажыгалі свечы, ставілі перад зер­ка­лам, садзі­лісь перад зеркалам і глядзелі, хто будзе ідці. Бывае і ўзна­еш, то гэта будзе твая пара.

А то кідалі камні ў калодзец. Як камень булькае, то свякроў будзе бур­кат­лі­вая.

Запісана ў г. Жыткавічы



ад Халязнікавай Матроны Мартынаўны, 1923 г.н.



(раней пражывала ў в. Халочча Чачэрскага р-на),



Краўцовай В.



Варожбы на свята “Гуканне вясны”



Дзеўкі збіраліся гуртам, ішлі на рэчку, і там пелі песні. Каля рэч­кі вадзі­лі карагоды. Яшчэ плялі вянкі. Кожная з дзяўчат за­гад­ва­ла што-не­будзь на свой вянок і пускалі вянкі па рэчцы. Чый вя­нок абгоніць другой, тое жаданне і збудзецца.

Запісана ў г. Чачэрск


ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г.н.,



Ткачовай А.



На Купалу



Ідуць у баню, бяруць з печкі камень, шугаюць у ваду. Калі ва­да за­бур­бо­лі­ла, то пападзеш у нейкі шум.

Прыходзяць да рэчкі, бяруць вянкі, ставяць у вянкі свечкі. По­тым свеч­кі з вянкамі пускаюць на ваду. Куды вянок паплыве, ту­ды і замуж пой­дзеш.

Запісана ў в. Залаўе Чачэрскага р-на



ад Ганчаровай Ганны Іванаўны, 1907 г.н.



Купалле праходзіць з 6 на 7 ліпеня. У гэтую ноч і варажылі. Дзяў­ча­ты пускалі вянкі на ваду і глядзелі, куды яны прыплывуць. У тую сторану дзяў­чы­на пойдзе замуж.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на



ад Ярэня Станіславы Іванаўны, 1927 г.н.,



Руковіч В.



Яшчэ гэтае свята называлі Іван Купала. Святкавалі 7 ліпеня. Ноч­чу іш­лі ў лес, збіралі кветкі, крапіву, шыпоўнік, якія спа­ль­ва­лі, каб зас­ця­рэг­чыся ад бед. Траву ўтыкалі ў сцяну на імя кожнага з сям’і. Чыя кветка хутка за­вя­не, той можа памерць ў гэты год ці зах­ва­рэць.

Дзеўкі збіралі 12 траў, клалі пад падушку, гаварылі: “Суджаны, пры­ходзь у мой сад гуляць”. Ноччу трэба было, не гледзя­чы, набраць кветак і пак­лас­ці пад падушку, а раніцай паг­лядзець, ці набралася там 12 розных кве­так. Калі да, то ў гэты год пой­дзеш замуж.

Запісана ў в. Покаць Чачэрскага р-на


ад Дзюванавай Марыі Сцяпанаўны, 1929 г.н.,



Курашовай Н.



Змест

Ад аўтараў ……………………………………………..




Акцябрскі раён …………………………………………




Брагінскі раён ………………………………………….




Буда-Кашалёўскі раён ………………………………..




Веткаўскі раён …………………………………………




Гомельскі раён ………………………………………….




Добушскі раён ………………………………………….




Ельскі раён ……………………………………………...




Жлобінскі раён …………………………………………




Жыткавіцкі раён ………………………………………




Калінкавіцкі раён ………………………………………




Кармянскі раён …………………………………………




Лельчыцкі раён …………………………………………




Лоеўскі раён ……………………………………………




Мазырскі раён …………………………………………




Нараўлянскі раён ………………………………………




Петрыкаўскі раён ……………………………………..




Рагачоўскі раён ………………………………………..




Рэчыцкі раён ……………………………………………




Светлагорскі раён …………………………………….




Хойніцкі раён …………………………………………..




Чачэрскі раён …………………………………………..










2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.