.RU

Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Літаратурная гасцёўня



Рыцар замка “Белая Русь”



да 80-годдзя здня нараджэння У.Караткевіча



Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча.

Вядучы 1

: Добры дзень, паважаныя сябры!

Гасцёўня Караткевіча вітае

Яго вандроўкі, творчасць,жыцця шлях..

Глядзіш на ўсё, душой адпачываеш

І мала сэрцу ў грудзях...

Яно імкнецца на прастор шырокі,

Туды, дзе жыў, тварыў паэт,

Туды, адкуль ідуць яго вытокі,

Дзе ён пакінуў незабыўны след.

Вядучы

2

: Шмат слынных сыноў у нашай Беларусі. Усе яны - ваяры, рэвалюцыянеры, асветнікі, пісьменнікі - верна і самааддана служылі сваёй маці-Радзіме. Хацелі бачыць сваю Беларусь незалежнай і шчаслівай. Сярод выдаючых людзей мы вылучаем імя Уладзімира Караткевіча – паэта-прарока, празаіка, драматурга, сцэнарыста, дасканалага мастака слова.

Чытальнік:

Ты ад Хрыста святога

Што ў Гародні

Быў прызямліўся,

Ад Машэкі ты

З душой ерэтыка высакароднай

Сын сініх рэк –

Дняпра і Палаты.

Вятры ішлі

Не на лясы сухія,

Выпальвалі жыты

Наўсцяж сабой.

А над табой

Схілілася Сафія –

Вякоў абраннік –

Полацкі сабор.

...Ты сын свайго стагоддзя

І Радзімы,

Хоць жыў нібыта

У іншыя часы.

Ды не кажу я –

Кіеўскі Уладзімір,

Ты Уладзімір

Белае Русі.

Вядучы 1:

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа. І, безумоўна, яго творы будуць жыць вечна, бо ён змог:

Узяць у рукі “матчыну душу”

І на вершы яе пераліць.

Запісаць старыя паданні

Усё, што думаў і што жадаў

І легенды, што на кургане

Сумны явар мне праспяваў.

Цяжкі крыж, але вельмі пачэсны,

Пераліць на свае аркушы

Казку мудрую, простую песню.

Клетку матчынай чыстай душы

Вядучы 2:

Эпіграфам да ўсёй творчасці Уладзіміра Караткевіча з’яўляюцца радкі аўтара:

Беларусь! Зялёная, залатая!

Край мой светлы, што выпіў мора пакут!

Да апошняй бярозы благаслаўляю

Светлы дзень, калі нарадзіўся тут.

Уражвае духоўная энергія Караткевіча – паэта. Паглядзіце на партрэт, з якога ўсміхаецца паэт. Вочы ў яго такія добрыя, з дзіўным святлом... Не верыцца, што яго ўжо столькі часу няма ў жывых... і гэты позірк западае ў сэрца. Ён нібы запрашае паразмаўляць, параіцца...

Вядучы 1:

Рана адчуў сябе Уладзімір Караткевіч сынам сваёй краіны – Беларусі – і пачуццё гэта пранёс праз жыццё. Нарадзіўся ў горадзе Оршы 26 лістапада 1930 года. Тут ён рос, навучыўся любіць роднае слова, дарагую сэрцу Беларусь. Адсюль зрабіў першыя крокі ў жыццё.

Чытальнік:

Яна не блішчыць красою,

А ў сэрца навек запала

З паркам сваім змарнелым,

З сваёй Кабыляцкай гарой,

З лянівай сястрой Аршыцай,

Што летам бруіцца памалу

У шырокі, як песня наша,

Магутны, сівы Дняпро.

Як толькі цёмнай ноччу

Вочы свае закрываю,

Адразу я Оршу бачу

З яе няяркай красой,

З бярозамі над Аршыцай,

З вясёлым сонейкам мая,

З блакітам першых пралесак

У косах каханай маёй.

Тут нарадзіліся думкі,

Воля, імкненні, жаданні,

Тут стаў я сынам краіны,

Абпален яе агнём...

Таму і люблю я Оршу

Першым вялікім каханнем,

Якое не знікне, пэўна,

Нават з маім жыццём.

Вядучы 2:

Караткевіч паэтызуе гераічнае мінулае, выхоўвае любоў і павагу да слаўных нацыянальных традыцый. Радкі вершаў гучаць велічна і адначасова проста, шчыра, мудра:

Чытальнік 1:

Дзе мой край?Там, дзе вечную песню пяе Белавежа

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў.

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,

І бары-акіяны і неба - разлівы ільноў.

Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,

Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,

А мужчыны, як скалы,- ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край. Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,

Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

Не дамо абсмяяць, апаганіць,

Забыць, ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

І апошняй раллёй,на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі, ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

Вядучы 2:

Далёкая і блізкая гісторыя вабіла Караткевіча неразгаданым сэнсам, драматызмам і таямнічасцю.. Ён быў аднолькава таленавіты ва ўсіх жанрах літаратуры. Наўрад ці знойдзецца ў краіне хоць адзін чалавек, каму невядомы раманы “Чорны замак Альшанскі”, “Нельга забыць”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда” і іншыя. Па

яго творах здымаліся кінастужкі, шэраг драматычных твораў ставіцца на тэатральных падмостках, па лібрэта пісьменніка Дзмітрый Смольскі напісаў оперу “Сівая легенда”, а Уладзімір Солтан - оперу “Дзікае паляванне караля Стаха”. З’явіліся песні, напісаныя на вершы У. Караткевіча.

Вядучы 1:

Яго адсутнасць і адначасова прысутнасць выразна адчуваецца:

Вядучы 2:

- у гістарычнай прозе, якая набыла другое дыханне, але пасля Караткевіча, шчыра кажучы, так і не ўзнялася да яго ўзроўню;

Вядучы 1:

- у тэатры, дзе пасля віцебскіх пастановак 70-х гадоў (“Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі”) пастановак няма;

Вядучы 2:

- у кіно, бо экранізацыя пры жыцці пісьменніка не задавальняла і самога аўтара. Але ж яго раманы, аповесці, апавяданні маглі б стаць па-сапраўднаму беларускімі серыяламі.

Вядучы 1:

Караткевіч шмат зрабіў для пашырэння ў грамадстве беларускай мовы. Ён свядома выкарыстоўваў прыгодніцкі і дэтэктыўны сюжэт, каб маладыя людзі далучаліся да яе, сцвярджаў яе неўміручасць і прыгажосць.

Вядучы 2:

Ён горда, нібы Юрась Братчык крыж на Галгофу, нёс цяжкую ношу заступніка беларускай гісторыі і беларускай культуры.Творы У.Караткевіча выдаваліся не толькі на беларускай мове, але і на рускай, украінскай, літоўскай, латышскай і іншых мовах народаў СССР. Творчасць Уладзіміра Караткевіча добра ведаюць далёка за межамі нашай краіны. У Польскай Рэспубліцы, напрыклад, выдадзены зборнік апавяданняў “Блакіт і золата дня”, у Чэхаславакіі - чатыры кнігі твораў, у тым ліку аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” пад назвай “Каралеўская помста” і раман “Нельга забыць пад назвай “Леаніды не вернуцца”. Яго творы перакладзены таксама на нямецкую, англійскую, шэраг моў.

Вядучы 1 :

Творы Караткевіча - гэта творы не столькі пра паўстанні, войны, змаганні, а пра годнасць і гонар чалавека, пра тое, што трэба жыць, не прыніжаючы іншых і не прыніжаючыся самому. Усё жыццё Караткевіча прайшло ў барацьбе за права самавызначэння ў літаратуры, быць самім сабой.

Уладзімір Караткевіч належыў да людзей, якія заўсёды маюць уласную думку, не баяцца гаварыць праўду ў вочы. Дарэчы, праўдалюбцам ён быў усё жыццё.

Вядучы 2:

Менавіта за Уладзімірам Караткевічам мы з гонарам называем свой любы беларускі край “Зямлёй пад белымі крыламі”, белымі крыламі буслоў.

Чытальнік 1

: Буслы, буслы, ляціце дарогай прамою

На зарослыя пальмамі берагі,

Раскажыце, што над вялікай ракою

Ёсць народ, што ніколі не крыўдзіў другіх.

Чытальнік 2

: Што бязмерным гонарам я ганаруся,

І мацнее штодзённа мая любоў,

Бо скупая зямля маёй беларусі

Не раджала рабоў і не мела рабоў...

Вядучы 1:

Творы пісьменніка - гэта наш нацыянальны ўклад у сусветную скарбонку культуры, наша візітоўка чалавецтву, наш гонар за тую высокую місію служэння дабру, пра якую так хораша і таленавіта расказаў творца ўсяму свету праз створаны ім вобраз беларуса.

Вядучы2:

Апошняя кніга У.Караткевіча мае прарочую назву - “Быў. Ёсць. Буду”, назва набывае яшчэ больш важкі сэнс сёння, калі Уладзіміра Сямёнавіча няма разам з намі і мы ўсё больш усведамляем, якога волата духу мелі ў яго асобе:

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх.

Жыву бяздоннай трывогай,

Чытальнік 1:

Караткевіч быў. Ён годна пражыў свае амаль 54 гады і пакінуў значны след у мастацкай гісторыі Беларусі.

Чытальнік 2:

Караткевіч ёсць. Яго творы нараджаюць усё больш і больш сапраўдных беларусаў.

Чытальнік 3:

Караткевіч будзе. Пройдзе не так шмат часу, і яго думкі заззяюць на небасхіле духоўнага жыцця сапраўды вольнай і незалежнай Беларусі. А дзеля гэтага ёсць адзіна годны шлях - служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга. Іначай - сорам.

Чытальнік 1:

Ён не маўчаў, як мы маўчали,

Ён крыж свой нёс, як стогн, цяжкі.

Ён бачыў нас, ён бачыў далеч,

Дзе Белай Русі жыць вякі.

Ён быў, ён ёсць, ён вечна будзе,

Як белы свет, дзе нам канаць.

Нам замак бараніць свой, людзі,

У замку нельга існаваць.

Вядучы 1:

І пакуль жыве цудоўная зямля пад “белымі крыламі”, пакуль свеціць над ёй сонца і зіхаціць мірнае неба, будзе жыць і Уладзімір Караткевіч. А мы – яго нашчадкі, заўсёды будзем памятаць яго, будзем адчуваць яго прысутнасць у нашых справах, будзем вучыцца любіць родныя мясціны так, як ён любіў, будзем верыць у слаўную будучыню.

Сын цудоўнай зямлі,

Лебядзіным крылом

Падхапіў ты матыў мацярынскае песні.

Мы клянёмся табе: з намі што б ні было –

Мы на роднай зямлі і з зямлёй уваскрэснем.

Складальнік:

заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу Пастаўскай ЦБС

І.Р.Бандарэнка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.