.RU

Конкурс "Гісторыі "Жывой вясны" 7



Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны



ад грамадскага аб’яднання



Цэнтр “Трэці сектар”



а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/
Выпуск 15 (527) (26 красавіка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая



Сёння ў выпуску:





Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні 2

Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі? 2

Фэст экскурсаводаў у Гродне не адбыўся 3

Паводле http://new.racyja.com 3

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў працягвае прыём матэрыялаў! 4

Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека 4

Злёт студэнтаў у Літве 5

Першы агульнабеларускі Фотабатл запрашае ўдзельнікаў! 6

6

Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе” 6

Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах 7

Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” 7

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 7



Падзеі:





уверх


Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні


Дабрачынная акцыя адбудзецца 13 мая ў парку Жылібера.



Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская Епархія БПЦ:  Аддзел па царкоўнай дабрачыннасці  і сацыяльным служэнні і Гродзенскае  Дабрачыннае Таварыства.



У праграме Дня Дабрыні – выступы дзіцячых царкоўных калектываў, танцавальных калектываў, хораў, аркестраў, лялечны спектакль.

 Вакол летняй сцэны будуць працаваць гурткі: па арт-тэрапіі, пясочнае шоу, клаунада. Дзяцей запросяць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце.

Плануецца зладзіць выставу-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў.

 Кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі протаіерэй Грыгорый  Бяляцкі:

-  Наша мэта – яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на тых людзей, якія засталіся на ўзбочыне жыцця. У гэтым годзе робім акцэнт на дзецях: запрашаем дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей з праблемных сямей.

Хочам падарыць гэтым дзецям свята.

Парк будзе адкрыты для ўсіх, таму разлічваем і на тых дзяцей, якія прыйдуць адпачыць з бацькамі і таксама паўдзельнічаюць у нашых мерапрыемствах.

Падчас правядзення Дня Дабрыні кожны зможа скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачыннага таварыства ў спецыяльныя скарбонкі. Тыя, хто ахвяруе  найбольш, атрымае адмысловы  дыплом “Дня Дабрыні”.

 Святочная праграма пройдзе ў парку Жылібера з 12 да 15 гадзін 13 мая.

Арганізатары Дня Дабрыні ў Гродне плануюць зрабіць дабрачынную акцыю штогадовай.

 

Паводле

http

://

t

-

styl

.

info



уверх


Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?


Дыскусійны клуб пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гродзенцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх ладзіцца 10 мая ў Гродне.



У Гродна, як і ў любым горадзе любой краіны, жывуць людзі з разнастайнымі фізічнымі асаблівасцямі. Як часта іх можна бачыць на вуліцах і ў крамах, на працы і ў школе, тэатрах і кіно?

 Перамяшчацца ў вазку, з дапамогай белай палкі альбо на мыліцах, размаўляць на мове жэстаў, насіць пратэз – не значыць быць назаўжды замкнутым у сценах сваёй кватэры.

У якія асяродкі і супольнасці могуць уключацца гродзенцы з абмежаванымі магчымасцямі? Дзе могуць вучыцца, працаваць і адпачываць людзі ў любым стане здароўя? Не заўжды даступнасць такіх месцаў вымяраецца ступенню выкананасці дзяржаўнай праграмы “Безбар’ернае асяроддзе”.

Як пераадолець цяжкасці і стэрэатыпы ў камунікацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і без іх? Хто зруйнуе бар’еры паміж намі? Пра гэта пойдзе гаворка пад час дыскусійнай пляцоўкі, якую арганізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 Таксама пад час мерапрыемства можна будзе даведацца пра інтэграцыйныя гурткі, курсы, месцы працы і вучобы ў Гродна, у якіх могуць праводзіць час і самарэалізоўвацца людзі з рознымі фізічнымі асаблівасцямі.

 Да ўдзелу запрошаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і апекуны, сябры “Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў”, “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ініцыятыўнай групы “Крок насустрач”, эксперты “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, журналісты.

Мадэратар дыскусіі – эксперт “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Галіна Крот.

 Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых.

Ахвотных прыняць удзел у дыскусіі просім заяўляцца па адрасе 3sektar@gmail.com альбо па тэлефоне 8029 7843221.

 Пачатак у 18 гадзін.

Паводле http://t-styl.info



уверх


Фэст экскурсаводаў у Гродне не адбыўся


Прычынай сталі папярэджанні праваахоўнікамі гідаў аб тым, што іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі.



Каардынатарка фэсту Тацяна Касатая вымушана была ў апошнія гадзіны папярэджваць патэнцыйных удзельнікаў фэста, што дзеля іх жа бяспекі мерапрыемства перанесена.

 - Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і мясцінах па ўсёй Беларусі арганізоўвае фэст экскурсаводаў ужо трэці раз запар. Экскурсіі праводзяцца ва ўсіх беларускіх гарадах.

Толькі ў Гродне былі атрыманы папярэджанні, каб фэст не адбыўся.

Ён пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Усе экскурсіі будзем праводзіць увечары, у зручны для людзей час.

Канешне, усё гэта будзе ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.

Фармальна, экскурсаводы ніякіх афіцыйных папярэджанняў не атрымалі.

Міліцыянты іх проста прыстрашылі.

Да якой ступені абсурдныя паводзіны ўладаў могуць дайсці - ня ведае цяпер ніхто.

Здзіўляе, што такія рэспубліканскія фэсты ўзгоднены арганізатарам - Беларускім камітэтам міжнароднай рады па помніках і мясцінах - з Міністэрствам культуры Беларусі.

Мясцовай жа вертыкалі патрэбны асаблівы дазвол.

Паводле http://new.racyja.com


уверх




А
бвесткі

:

уверх


Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў працягвае прыём матэрыялаў!


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў падоўжыў тэрмін прыёму прац да 7 мая.



Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы.

Усе тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе разам з анкетай удзельніка на адрас festyval2012@gmail.com.

Апошні тэрмін -

не пазней за 7 мая.



У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

Падрабязная інфармацыя - тут.

уверх


Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека


Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека.



Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13 ліпеня ва Украіне.



Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” (http://nastaunik.info/civil/school/). Прапанаваныя ў дапаможніку навучальныя матэрыялы двойчы праходзілі ўзгадненне ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, метадамі ацэнкі эфектыўнасці навучання, папрактыкуюцца ў правядзенні заняткаў, апісаных у дапаможніку.

Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел” адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне.



Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка“Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадзкі ўдзел” (http://nastaunik.info/civil/school/).

Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі выкарыстання розных формаў і спосабаў адстойвання і пашырэння правоў чалавека праз грамадскі ўдзел, навучацца распрацоўваць і праводзіць заняткі, скіраваныя на развіццё грамадскай актыўнасці, даведаюцца пра спосабы ацэнкі эфектыўнасці грамадскіх кампаній і г.д.

Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб'яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека.

Адбор удзельнікаў трэнінгаў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

Прыярытэт будзе аддавацца:

-удзельнікам з абласных і раённых цэнтраў, малых мясцовасцяў;

-кандыдатам, якія змогуць рэальна выкарыстоўваць атрыманыя метадычныя матэрыялы, веды і ўменні ў сваёй адукацыйнай працы;

-удзельнікам, якія маюць як мінімум базавыя веды і ўменні ў галіне выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання;

-найбольш матываваным удзельнікам.

Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгах з’яўляецца гатоўнасць да актыўнага выкарыстання атрыманых метадычных матэрыялаў, ведаў і ўменняў для правядзення заняткаў па навучанні правам чалавека адразу ж пасля трэнінга.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў трэнінгаў у абодва бакі.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на аснове запоўненых электронных формаў заяўкі.

Увага! Удзельнікі могуць падаваць заяўкі на ўдзел толькі ў адным з двух апісаных вышэй трэнінгаў!

Апошні тэрмін падачы заявак –

да 20 мая.



Пра вынікі адбора будзе паведамлена

да 25 мая.



У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl

уверх


Злёт студэнтаў у Літве


Беларуская моладзь (18 – 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г. 



USB Rally дае магчымасць сустрэцца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой, паздзельнічаць у лекцыях ды майстар-класах, абмяняцца досведам ды кантактамі і далучыцца да нефармальнай сеткі студэнтаў.

Сёлета Belarus Rally будзе прысвечана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый у беларускай моладзі.

Арганiзатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, забяспечваюць транспартныя выдаткі, вiзавую падтрымку ўдзельнікаў.

Для таго, каб паўдзельнічаць у злёце, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць арганізатарам на info@eesc.lt .

Апошні тэрмін падачы заявак –

1 чэрвеня



Арганізатары адкрытыя для вашых ідэяў і прапановаў адносна праграмы Раллі.

Для таго, каб прапанаваць тэму ці правядзенне канкрэтнага мерапрыемства (лекцыя, майстар-клас, трэнінг ды г.д.), звяртайцеся на эл. адрас info@eesc.lt.

Больш інфармацыі

Паводле adukacyja.info



уверх




Першы агульнабеларускі Фотабатл запрашае ўдзельнікаў!


Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе!



Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая.

Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ

Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту турніра.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая, г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, –  сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com

Апошні тэрмін –

да 5 мая

.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”).

ФотаБатл-Анкета каманды

Паводле http://3sektar.by



уверх








Не спазніся!



уверх


Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе”


Настаўнікі, практыкі, бацькі, навучэнцы, выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі ў Рызе 14-15 верасня.



Фінансавыя ўмовы - стыпендыя дэдлайн: 30/04/2012 http://ta-teachers.eu/conference-2012

Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце канферэнцыі.

Паводле http://adukacyja.info



уверх

Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах


Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”.



Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна…

Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org

Паводле рассылкі БАСР



уверх


Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”


Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла  конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны.



1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),

2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net 

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі.

 З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа  на эл.адрас tyteishi@gmail.com .

Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).

Паводле http://t-styl.info



уверх


Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 



Апошні тэрмін падачы -

1 траўня

.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.

Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.