.RU

Развіццё маўлення праграма факультатыўных заняткаў для V–vi класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі

РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ



ПРАГРАМА



факультатыўных заняткаў для V–VI класаў



агульнаадукацыйных устаноў



з беларускай і рускай мовамі навучання



з 12-гадовым тэрмінам навучання



Мінск 2007

Тлумачальная запіска



Адной з асноўных задач навучання роднай мове з’яўляецца развіццё маўлення школьнікаў на аснове засваення імі граматычнай тэорыі. З гэтым пагаджаюцца ўсе. Напісаны грунтоўныя працы. Але на практыцы задача развіцця маўлення ў працэсе навучання лінгвістычнай тэорыі застаецца вельмі актуальнай. Не пераадолены яшчэ ўплыў традыцыйнай методыкі, асноўнай задачай якой было навучанне лінгвістыцы і засваенне правапісных нормаў. Як вынік – веды па граматыцы мала садзей­нічалі развіццю асобы вучня, выхаванню яго моўнай культуры.

Асаблівасць факультатыўнага курса заключаецца ў тым, што ён звязаны па сутнасці з усімі асноўнымі раздзеламі навукі аб мове, бо ў V класе вывучаецца «Сінтаксіс і пунктуацыя» (уводны прапе­дэўтычны курс), «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія», «Лексіка і фразеалогія», а ў VI – «Словаўтварэнне і арфаграфія», іменныя часціны мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік; даецца паняцце пра тэкст і стылі маўлення. Словам, вучні атрымоўваюць веды па ўсіх асноўных раздзе­лах мовазнаўчай навукі і маўленчай тэорыі, што з’яўляецца асновай для ўзбагачэння слоўнікавага запа­су і развіцця граматычнага ладу, авалодання нормамі літаратурнай мовы, развіцця вуснага і пісьмовага маўлення.

Засваенне ведаў аб мове і развіццё маўлення звязаны адзіным комплексам задач. І гэта сувязь мае аб'ектыўны характар, паколькі мова і маўленне з’яўляюцца ўзаемаабумоўленымі структурамі. Для стварэння маўлення неабходна веданне сістэмы мовы – уласна моўнага фактару, і сітуацыі маўлення – пазамоўнага фактару. Таму на самым пачатку школьнага курса мовы (і факультатыўнага) даецца паняцце пра тэкст і функцыянальныя стылі маўлення, што дазваляе кожную моўную адзінку вывучаць у адзінстве яе значэння, формы (будовы) і ролі ў звязным маўленні.

Праграма факультатыўнага курса грунтуецца на тых жа прынцыпах, што і праграма для класных заняткаў. І ў той і ў другой вызначана кола ўменняў, якімі павінны авалодаць школьнікі.

Пры адборы матэрыялу ўлічвалася яго роля ў моўнай сістэме ўвогуле і ў структуры тэксту ў прыватнасці. Асобны матэрыял супадае з тым, што ёсць у асноўнай праграме. (Цалкам пазбегнуць дубліравання, напэўна, і немагчыма.) Гэта звычайна той матэрыял, які мае значэнне для забеспячэння ўсіх напрамкаў развіцця маўлення школьнікаў: засваенне літаратурных нормаў, узбагачэнне слоўніка­вага запасу, развіццё граматычнага ладу мовы, развіццё звязнага (вуснага і пісьмовага) маўлення. Улічвалася і тое, што на ўроку звычайна не хапае часу, каб грунтоўна засвоіць такі матэрыял. На фа­культатыўных занятках для гэтага ёсць лепшыя ўмовы. Факультатыў разлічаны на больш моцных вучняў, на занятках можна больш увагі аддаць кожнаму ўдзельніку, паслухаць іх выказванні. Можна шырэй выкарыстаць тэхнічныя сродкі для запісу выказванняў, што дазволіць зрабіць іх карэкцыю, а вучню – пачуць сябе «збоку».

Курс можна пабудаваць па-рознаму. Напрыклад, калі кожны напрамак падаць паасобку, атрыма­ецца даволі стройная, але неэфектыўная сістэма. Таму мы спыніліся на структуры звычайнай праграмы, дзе сінтэзаваны ўсе чатыры напрамкі развіцця маўлення. Зразумела, што ў залежнасці ад характару моўнага матэрыялу акцэнт робіцца на адным-двух напрамках. Напрыклад, на ўроках фанетыкі перавага аддаецца рабоце па выпрацоўцы арфаэпічных і арфаграфічных нормаў, а пры засваенні «Лексікі і фразеалогіі» вядзецца актыўная работа па ўзбагачэнні слоўніка вучняў. На ўроках сінтаксісу і марфалогіі акцэнт робіцца на развіцці граматычнага ладу.

Мэта

курса – удасканаліць маўленне вучняў у працэсе засваення лінгвістычнага матэрыялу ў V–VI класах.

У адпаведнасці з акрэсленай мэтай вырашаюцца наступныя

задачы:



– сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў пра тэкст і стылі маўлення;

– садзейнічаць трываламу засваенню вучнямі номаў літаратурнай мовы;

– узбагаціць слоўнік вучняў;

– развіць граматычны лад вучняў;

– удасканаліць маўленча-камунікатыўныя ўменні і навыкі вучняў у пабудове вусных і пісьмовых выказванняў.

Змест праграмы


V

клас

(34 гадзіны)

Мова. Маўленне. Тэкст

(9 гадзін)

Мова – найважнейшы сродак зносін. Маўленне. Сітуацыі маўлення. Мэтанакіраванасць і адрасат паведамлення.

Вусная і пісьмовая формы маўлення. Асноўныя сродкі вуснага маўлення: сіла голасу, тэмбр, тон, тэмп, паўзы, лагічны націск. Інтанацыя. Арфаэпічныя нормы.

Вусны пераказ.

Пісьмовае маўленне. Арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы.

Тэкст як сэнсава-граматычнае адзінства. Развіццё думкі ў тэксце. Сродкі сувязі сказаў. Часткі тэксту. Абзац.

Падзел тэкстаў на часткі і абзацы.

Тыпы тэкстаў. Кампазіцыйныя схемы.

Вызначэнне тыпаў тэкстаў, іх кампазіцыйных частак.

Пісьмовы падрабязны пераказ апавядальнага тэксту.

Сінтаксіс і пунктуацыя

(13 гадзін)

Функцыянальныя стылі маўлення. Сферы выкарыстання. Асноўныя стылёвыя рысы. Моўныя сродкі.

Словазлучэнні тыпу дапасавання, кіравання, прымыкання (тэрміны не называюцца), іх структура.

Складанне сказаў з прапанаванымі словазлучэннямі

.



Апорныя словазлучэнні ў тэксце.

Пабудова тэкстаў па апорных словазлучэннях.

Сказы з аднароднымі членамі (без злучнікаў, са злучнікамі, з абагульняльнымі словамі). Іх сэн­сава-граматычная роля ў тэкстах мастацкага і навуковага стыляў.

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

Разгортванне структуры сказаў аднароднымі членамі.

Апісанне з’яў прыроды.

Сказы са звароткамі, іх сэнсава-эмацыянальныя магчымасці, ужыванне, інтанаванне ў тэкстах.

Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.

Стварэнне бытавых і афіцыйных дыялогаў, выкарыстанне ў іх звароткаў.

Напісанне лістоў, выкарыстанне ў іх ветлівых зваротаў.

Складаны сказ, яго структура. Коска паміж часткамі складанага сказа. Роля складаных сказаў у тэкстах навуковага стылю.

Пабудова складаных сказаў на аснове простых. Пабудова тэкстаў тыпу разважання, выкарыстанне ў іх складаных сказаў

.



Сказы з простай мовай, іх інтанаванне. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Стылістычная роля ў мастацкіх тэкстах.

Дыялог. Запіс дыялога.

Падрабязны пісьмовы пераказ тэкстаў з простай мовай.

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

(6 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра гутарковы стыль. Моўныя асаблівасці, жанры (гутарка, загадка). Дыялогі на побытавыя тэмы.

Арфаэпічныя нормы:

а) вымаўленне зычных [р], [ч], [дж], [дз'];

б) вымаўленне шыпячых прад свісцячымі: на рэ[цц]ы (на рэчцы), на до[сц]ы (на дошцы); свісцячых перад шыпячымі: [шш]ытак (сшытак), пя[шч]аны (пясчаны);

в) вымаўленне спалучэнняў зычных:

– [дч], [тч]: дакла[чч]ык (дакладчык), а[чч]ыніць (адчыніць);

– [шс], [жс]: вучы[сс]я (вучышся), спрачае[сс]я (спрачаешся);

– [гс], [зс]: выбар[ск]і (выбаргскі), францу[ск]і (французскі);

– [дс]: грама[цк]і (грамадскі);

– [чн]: яе[чн]я, сма[чн]ы, ру[чн]ік.

г) свісцячыя [з], [с] перад наступнымі мяккімі, апрача [г], [к], [х]: [з'м']ена, [с'н']ех, ле[с'в']іца, [з'й'э]хаць;

д) гукі [дз'], [ц'] перад мяккімі [в'], [м']: [дз'в']еры, абе[дз'в']е, Ма[ц'в']ей, [дз'м']е.

Гука-літарны аналіз слоў, вымаўленне і напісанне якіх не супадаюць. Чытанне тэкстаў гутарковага і мастацкага стыляў з захаваннем арфаэпічных нормаў.

Вусны пераказ апавядальнага тэксту.

Лексіка і фразеалогія

(6 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра мастацкі стыль. Стылёвыя рысы. Моўныя асаблівасці.

Прамое і пераноснае значэнне слоў. Роля слоў з пераносным значэннем у тэкстах мастацкага стылю.

Тлумачэнне слоў з тэксту.

Сінанімічныя сродкі мовы. Сінонімы як сродкі сувязі сказаў у тэксце.

Рэдагаванне сказаў з неапраўданым паўторам слоў і памылковым (не да месца) ужываннем слоў.

Фразеалагізмы. Адметнасць значэння фразеалагізмаў. Стылістычная роля фразеалагізмаў.

Пісьмовы пераказ тэксту мастацкага стылю, у якім ёсць стылістычна і эмацыянальна афарбаваныя словы і фразеалагізмы.

VI

клас

(34 гадзіны)

Структура слова, словаўтварэнне і арфаграфія

(6 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра афіцыйны стыль. Стылёвыя рысы. Асаблівасці мовы.

Аднакаранёвыя словы, іх роля ў тэксце.

Складанаскарочаныя словы, іх ужыванне ў тэкстах афіцыйнага і навуковага стыляў.

Напісанне інструкцый, афіцыйнага пісьма.

Назоўнік

(8 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра навуковы стыль. Стылёвыя рысы. Асаблівасці моўных сродкаў: лексічных, сінтаксічных.

Назоўнік у ролі дзейніка і выказніка. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Назоўнікавыя словазлучэнні. Іх структура, роля ў тэкстах навуковага стылю.

Вызначэнне ў тэкстах сэнсава-стылістычнай і структурнай ролі назоўнікаў.

Назоўнікавае апісанне расліны, жывёлы.

Вусны і пісьмовы пераказ навуковых тэкстаў.

Прыметнік

(6 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра апісанне як тып маўлення. Разгортванне думкі ў ім. Апісанне ў тэкстах мастацкага і навуковага стыляў. Роля прыметнікаў у іх.

Апісанне рэчаў, з’яў, жывёл, памяшкання, мясцовасці. Увядзенне іх у тэкст.

Пісьмовы пераказ з творчым заданнем увесці апісанне мясцовасці (жывёлы) у тэкст мастацкага стылю.

Лічэбнік

(8 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення. Разгортванне думкі ў ім.

Словазлучэнне з лічэбнікамі. Іх роля ў тэкстах тыпу разважання навуковага стылю.

Чытанне тэкстаў з увагай да правільнага вымаўлення лічэбнікаў.

Пабудова словазлучэнняў са зборнымі і дробавымі лічэбнікамі.

Абазначэнне прыблізнай колькасці ў беларускай мове.

Складанне распіскі, даверанасці. Нарматыўнае ўжыванне лічэбнікаў у іх.

Пісьмовы пераклад тэстаў з лічэбнікамі з рускай мовы на беларускую.

Напісанне нататкі-разважання.

Займеннік

(6 гадзін)

Паглыбленне паняцця пра апавяданне як тып маўлення. Разгортванне думкі ў ім. Роля займеннікаў у тэкстах-апавяданнях.

Займеннікі ў простых і складаных сказах.

Пабудова складаных сказаў з займеннікамі ў ролі звязак іх частак.

Пераклад тэкстаў мастацкага стылю з рускай мовы на беларускую.

Пісьмовы пераказ апавядальнага тэксту ад імя персанажа.

Апавяданне пра выпадак з жыцця.

Прагназуемыя вынікі:



Вучні павінны:

– ведаць асноўныя прыметы тэксту, тыпы тэкстаў, іх агульныя значэнні і ўласцівыя ім моўныя сродкі, спосабы і сродкі сувязі сказаў;

– ведаць асноўныя нормы літаратурнай мовы: правапісныя, арфаэпічныя, лексічныя, словаўтваральныя, граматычныя; прытрымлівацца іх у вусным і пісьмовым маўленні;

– ведаць тэкстаўтваральныя функцыі моўных з’яў; ужываць моўныя з’явы ў тэкстах;

– умець дыферэнцыравана, у адпаведнасці з мэтамі і задачамі маўлення, карыстацца моўнымі сродкамі;

– будаваць тэксты розных стыляў, вытрымліваць патрабаванні жанру.

Літаратура


  1. Протчанка В. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове. – Мн., 2001.

  2. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія, фаналогія, арфаграфія / пад рэд. Ф. М. Янкоўскага. – Мн.: Вышэйшая школа, 1976.

  3. Бурак Л., Бурак І. Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: практыкум. – Мн., 1993.

  4. Клюсаў Г. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі. – Гродна, 1993.

  5. Лаўрэль Я., Новікава Т., Язерская С. Вывучэнне марфалогіі ў школе. – Мн.: Народная асвета, 1991.

  6. Методика развития речи на уроках русского языка / под ред. Т. А. Ладыженской. – М.: Просвещение, 1991.

  7. Красней В. Грані слова. – Мн.: Народная асвета, 1986.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт 2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.