.RU

Лекцыя 13. Эканамічнае развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939гг.)

Лекцыя 13. Эканамічнае развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939гг.)


Асноўныя паняцці, уключаныя ў сістэму трэнінг тэсцірвання:



Рыжскі мірны дагавор; асаблівасці развіцця прамысловасці; пад'ём прамысловай вытворчасці; прычыны пад'ёму прамысловай вытворчасці; вынікі пад'ёму прамысловай вытворчасці; сутнасць палітыкi фінансавай стабілізацыі; эканамічны крызіс; вынікі эканамічнага крызісу; прамысловы ўздым; прычыны прамысловага ўздыму; вынікі прамысловага ўздыму; эканамічны крызіс; прычыны эканамічнага крызісу; вынікі эканамічнага крызісу; катэгорыi сялянскiх гаспадарак; катэгорыі сялян; наглядчыкі; рамеснікі; ардынарыі; каморнікі; сталоўнікі; мэты рэформы ў сельскай гаспадарцы; мерапрыемствы рэформы ў сельскай гаспадарцы; сутнасць “Закона аб аграрнай рэформе”; сутнасць закона “Аб зямельнай рэформе”; сутнасць “Закона аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”; камасацыя; сервітут; ліквідацыя сервітутаў – вынікі; агульныя прыкметы развіцця с/г; умовы працы.



Развіцце прамысловасці на заходнебеларускіх зямлях у 1921 – 1939 гг.



Сакавік 1921 г. – Рыжскі мірны дагавор (падпісаны па выніках савецка-польскай вайны). Адна з умоў дагавора – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

Тэрыторыя

: Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. км2 (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі ўведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Беларускія тэрыторыі складалі Віленскае, Навагрудскае, Палескае і ўсходнюю частку Беластоцкага ваяводстваў ("Заходняя Беларусь", ці "ўсходнія крэсы"). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы.

Насельніцтва



Колькасць насельніцтва на 1931 г. 4,6 млн. чалавек (беларусы 65%, палякі 15%, яўрэі 11%, украінцы 4%, літоўцы 2,5%, рускія 2%), на верасень 1939 г. – каля 5 млн. чалавек.

Асаблівасці развіцця прамысловасці:

- Невялікая ўдзельная вага ў гаспадарцы РП – каля 3%, а колькасць занятых рабочых — 4,9%. У Навагрудскім і Палескім ваяводствах у прамысловасці занята 7 – 8% насельніцтва, у Віленскім - 10,2%. Мэта польскіх ўлад – ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прамысловых раёнаў этнічнай Польшчы.

- У Заходняй Беларусі адсутнічала цяжкая прамысловасць. Металаапрацоўка не атрымала развіцця таму, што сіндыкат польскіх металургічных заводаў выкарыстоўваў тактыку пазбаўлення сыравіны беларускіх прадпрыемстваў, ён меў ільготны чыгуначны тарыф.

- У прамысловасці ЗБ пераважалі дрэваапрацоўчая, харчовая і лёгкая галіны, заснаваныя на перапрацоўцы прадуктаў сельскай гаспадаркі і мясцовай сыравіны.

- На 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек, 19 з іх мелі звыш 100 рабочых: шклозавод "Нёман" у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка "Прагрэс-Вулкан" у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў "Ардаль" у Лідзе, тытунёвая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы і інш. На гэтых 19 прадпрыемствах было занята 7872 рабочых, удвая менш, чым у 1913 г. У вагонарамонтных майстэрнях і паравозных дэпо Гродна, Баранавічы, Ліды, Маладзечна, Брэста, Лунінца, Ваўкавыска працавала таксама некалькі тысяч рабочых.

- Большасць прамысловых прадпрыемстваў былі дробныя (да 20 рабочых). Акрамя таго, на заходнебеларускіх абшарах знаходзіліся сотні дробных цагельных, шкляных, скураных, лесапільных, вінакурных майстэрань.

- Да пачатку другой сусветнай вайны агульны аб'ём прамысловасці не дасягнуў 1913 г. Эканамічнае жыццё адзначалася цыклічным развіццём, залежнасцю ад сусветных крызісаў.

У

1923 — 1924 гг. –

перыяд пад'ёму

прамысловай вытворчасці.

Прычыны:

- павышэнне попыту на прамысловыя тавары;

- пашырэнне замежнага гандлю.

Вынікі:

- Рост занятасці: у лесапільнай вытворчасці да 89,2% (ад даваеннага), у кардоннапапяровай прамысловасці да 90,6%, у запалкавай да 120%.

- Палітыка фінансавай стабілізацыі (з пачатку 1924 г.). Яе сутнасць: павышенне ўскосных падаткаў на спажыванне спіртных напіткаў у 2 разы, цукру у 10, запалак у 20 разоў; скарачэнне ваенных расходаў; правядзенне грашовай рэформы.

Грашовая рэформа



Крызіс польскай грашовай адзінкі – маркі. На 1919 г. долар каштаваў 119 польскіх марак, на чэрвень 1923 г. – 100 тыс., на кастрычнік 1923 г. – 1,7 млн. марак. Мерапрыемствы: арганізацыя Польскага банка (красавік 1924 г.); увядзенне ў абарачэнне новай валюты — злотага (мей залатое напаўненне); праведзена аперацыя абмену (1 злоты = 1,8 млн. марак). Грашовая рэформа суправаджалася зніжэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Канец 1924 – 1927 г. эканамічны крызіс

. Прычыны: рост ваенных расходаў (42% ад дзяржаўных расходаў), рост знешняй запазычанасці, неўраджай 1924 г., мытная вайна Германіі супраць Польшчы 1925 г. (адказ ад імпарту польскага вуглю).

Вынікі:

У Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах у 1925 г. бяздзейнічалі 17% прадпрыемстваў, знізілася заработная плата, узрасла інфляцыя. Згодна з афіцыйнымі данымі, у гарадах Заходняй Беларусі ў 1926 г. налічвалася 21 тыс. беспрацоўных. У 1925—1926 гг. былі закрыты ўсе прыватныя тытунёва-гільзавыя фабрыкі і 32 лікёра-гарэлачныя прадпрыемствы.

Другая палова 1926 г. – прамысловы ўздым.



Прычыны: добры ўраджай, павышэнне цэн на вугаль, рост знешняга гандлю, пад'ёму некаторых галін прамысловасці, вялікія пазыкі ад ЗША і Англіі ў 1927 г. (62 млн. долараў і 2 млн. фунтаў стэрлінгаў).

Вынікі: рост паказчыкаў у прамысловасці да ўзроўню 1913 – 1914 гг. У выніку паступовага эканамічнага ўздыму колькасныя і якасныя паказчыкі дасягнулі ўзроўню 1913 — 1914 гг. Аднак гэта толькі 2% агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці і 1,5% колькасці рабочых у дзяржаве на 1928 г.

Эканамічны крызіс 1929 — 1933 гг.



Прычыны: агульная гаспадарчая адсталасць, значная эканамічная залежнасць ад замежнага капіталу, перапляценне з аграрным крызісам.

Вынікі:

1. Закрыццё або перавод на няпоўны рабочы тыдзень многіх прадпрыемстваў. Закрыліся запалкавыя фабрыкі ў Гродне, Брэсце, Слоніме, цэментны завод у Ваўкавыску, дзве фанерныя фабрыкі і абодва шклозаводы Пінска, у Слоніме — два лесапільныя, два цагельныя заводы, чатыры млыны, у Ваўкавыску — чатыры цагельныя і два лесапільныя прадпрыемствы. Усяго было закрыта 230 прадпрыемстваў, а колькасць рабочых да сярэдзіны 1933 г. скарацілася на 46%. Прадукцыя прамысловасці да пачатку 1930 г. паменшылася на 30 – 40% у параўнанні з 1928 г.

2. Рост беспрацоўя. Колькасць занятых рабочых скарацілася на 39%. У канцы 1933 г. зарэгістраваных беспрацоўных у Заходняй Беларусі было 9.500 чалавек, ці 47,7% усіх прамысловых рабочых. Беспрацоўе закранула чыноўнікаў і інтэлігенцыю (на канец 1932 г. – 1.155 чалавек), дробную буржуазію.

3. Зніжэнне гандлёвых аперацый. У 1929 г. на Віленшчыне колькасць пасведчанняў на права займацца гандлем зменшылася – для буйных гандлёвых прадпрыемстваў на 38%, сярэдніх на 18%, дробных на 8%.

Другая палова 30-х гг. – нязначнае ажыўленне.



Прычыны: дзяржаўныя капіталаўкладанні ў ваенныя аб'екты і ваенную прамысловасць.

Вынікі:

- Рост колькасці прамысловых рабочых да ўзроўню 83,5% ад 1913 г., але гэта 2% ад агульнай колькасці рабочых Польшчы.

- Узмацніўся працэс канцэнтрацыі вытворчасці: у 1928 г. на долю сярэдняй і буйной прамысловасці прыходзілася 10,7% агульнай колькасці прадпрыемстваў і 66,1% рабочых, ў 1938 г. адпаведна 13,5% і 80,6%.

- Пераважнае развіццё атрымала нарыхтоўка дрэва і дрэваапрацоўчая вытворчасць (вялікія лясныя багацці і танная рабочая сіла). Яна становіцца вядучай галіной замест харчовай. У 1939 г. колькасць прадпрыемстваў гэтай галіны і працуючых на іх рабочых у 2 разы перавышала ўзровень 1913 г.

Каля 70% дзелавой драўніны вывозілася за мяжу і толькі 30% выкарыстоўвалася на ўнутраныя патрэбы. У агульным аб'ёме драўніны, якая экспартавалася, значную долю складалі лесаматэрыялы з Заходняй Беларусі. У знішчэнні нацыянальнага багацця актыўна ўдзельнічаў замежны капітал. У 1924 г. польскі урад перадаў англійскаму акцыянернаму таварыству права карыстацца лясамі Белавежскай пушчы на 10 гадоў. З 1919 г. па 1939 г. у Заходняй Беларусі было высечана 589,2 тыс. га лясных масіваў, у той час як натуральны прырост склаў толькі 41,8 тыс. га.

- Рэгрэсіруюць запалкавая вытворчасць і вінакурныя заводы (ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі і канкурэнцыя замежных вытворцаў).

Агульныя рысы гаспадаркі Заходняй Беларусі:

- Тэхнічная адсталасць. Новыя прадпрыемствы не будаваліся, старыя аднаўляліся марудна. Прамысловае абсталяванне было прымітыўным. Доля электрыфікацыі ў 1939 г. – 2% ад агульнапольскай.

- Недастатковасць капіталаў – як вынік – марудна праходзіла рэканструкцыя прадпрыемстваў.

- Слабыя тэмпы развіцця: многія галіны прамысловасці так і не дасягнулі ўзроўню 1913 г. ці былі зусім ліквідаваны, асабліва ў гады эканамічнага крызісу 1929 — 1933 гг.

- Вузкасць унутранага рынку (нізкая пакупная здольнасць насельніцтва).

- Залежнасць ад польскай эканомікі і сусветных цыклаў эканамічнага развіцця. Вываз з Беларусі сыравіны для польскай і еўрапейскай эканомікі і ўвоз прамысловых тавараў.

Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)



У эканоміцы заходнебеларускіх пераважаў аграрны сектар. Больш за 80% насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. Пасля войнаў с/г знаходзілася ў заняпадзе. Прыкметы заняпада: скараціліся пасяўныя плошчы (у 1921-29 сельскагаспадарчым годзе яны склалі 77,8% ад даваеннага ўзроўню. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася на 24,9%, свіней на 12,9%, авечак на 35,7%, коней на 11,2%.

Памешчыцкая гаспадарка



У Заходняй Беларусі было адноўлена памешчыцкае землеўладанне. На 1921 г. 3.402 памешчыкаў ці 1% сельскага насельніцтва валодалі 55,21% с/г зямель (500 га на памешчыцкі маёнтак). Серадняцкія сялянскія гаспадаркі займалі 12,5% зямлі, бядняцкія – 24,15%, кулацкія – 8,14%. Аднаўляліся буйныя латыфундыі: Давыд-Гарадоцкі маярат (частка маёмасці Радзівілаў) у 1925 г. дасягаў памеру 155.200 га.

Сялянская гаспадарка. Катэгорыі сялян



Заможныя сяляне (кулакі) валодалі ад 18 да 100 га зямлі, мелі 10 – 15 коней, 15 – 25 кароў і шырока выкарыстоўвалі наёмную працу. Гэтыя гаспадаркі былі таварнымі.

Сераднякі валодалі надзелам ад 8 да 18 га, ўтрымлівалі 2 – 3 каровы, аднаго – двух коней. Зямлю апрацоўвалі самі.

Бядняцкія гаспадаркі мелі 7 – 8 га зямлі. Вымушаны былі арандаваць зямлю (50 тыс. сялян арандавалі 52 тыс. га). Яны часта наймаліся да памешчыкаў ці кулакоў.

Сельскагаспадарчыя рабочыя на канец 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалі 90,7 тыс. чалавек. Падраздзяляліся на некалькі катэгорый (па ўмовах найму і эканамічным становішчы).

Наглядчыкі

— нешматлікая вярхушка аграрных рабочых, якая служыла гаспадарам.

Рамеснікі

— кавалі, сталяры і інш. атрымлівалі лепшае ў параўнанні з іншымі групамі ўзнагароджанне.

Ардынарыі

— найбольш шматлікая малааплачваемая група батракоў. Каля 90% зарплаты яны атрымлівалі ў выглядзе жылля, паліва, зерня, зямлі для пасеваў, права трымаць карову. У грашовым эквіваленце – каля 300 злотых у год (да крызісу 1929-1933 гг.). Пасынкі — гэта галоўным чынам дзеці ардынарыеў, іх праца часта не аплочвалася.

Каморнікі

— сяляне, якія збяднелі. Яны атрымлівалі ў часовае карыстанне невялікую гаспадарку, павінны былі адпрацоўваць на карысць памешчыка вызначаную колькасць дзён. За гэта вызначалася палова заробку ардынарыя.

Сталоўнікі

— сяляне-беднякі з маленькай гаспадаркай. За ўзнагароджанне ў выглядзе жылля, права пасвіць жывёлу, часам за арэнду кавалачка зямлі таксама апрацоўвалі гаспадарку памешчыка.

Відавочна адраджэнне рэшткаў феадальных адносін, гэта дробная арэнда зямлі за адпрацоўкі або за частку ўраджаю, адпрацоўкі за права карыстання пашай, натуральная плата за працу, наяўнасць сервітутаў, цераспалосіца. Усё гэта тармазіла развіццё вытворчых сіл у аграрным сектары, параджала сацыяльны пратэст часткі сялянства, што несла сур’ёзную небяспеку для дзяржаўнага ладу.

Рэформа ў сельскай гаспадарцы



Мэты: даць магчымасць с/г развівацца па капіталістычнаму шляху, ліквідаваць феадальныя перажыткі. Мерапрыемствы: парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя.

Пачатак рэформы – 1919 г. Прыняты “

Закон аб аграрнай рэформе

”. Сутнасць: створаны дзяржаўны зямельны фонд, устаноўлены максімальны памер памешчыцкага маёнтка, падзел дзяржаўнага фонду на парцэлі (невялікія ўчасткі) для свабоднага продажу пераважна сялянам. Рэформа не праведзена (савецка-польская вайна).

15 ліпеня 1920 г. прыняты закон “

Аб зямельнай рэформе

”. Сутнасць: абавязковае надзяленне зямлёй малазямельных і беззямельных сялян. Нерэалізаваны, бо наступ Чырвонай арміі быў адбіты.

Ліпень 1925 г. прыняты “

Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы

”. Сутнасць: продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) часткі памешчыцкіх зямель, камасацыя (хутарызацыя) сялянскіх гаспадарак, ліквідацыя сервітутаў, увядзенне асадніцтва (характэрна толькі для Заходняй Беларусі).

Парцэляцыя



З дзяржаўнага фонду атрымлівалі землі

асаднікі

– польскія ваенныя каланісты, былыя афіцэры і ўнтэрафіцэры польскай арміі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікай цане зямельныя ўчасткі з дзяржаўнага фонду па 15 – 45 га і на ільготных умовах доўгатэрміновыя крэдыты на абзавядзенне гаспадаркай, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні.

Землі дзяржаўнага фонду (парцэлі) прадаваліся праз сельскагаспадарчы банк. Паралельна пачалася актыўная спекуляцыя парцэлямі (не існавала механізму забароны на спекулятыўныя аперацыі).

Спекулятыўны кошт 1 га дасягаў 610 – 830 злотых, што для незаможных сялян закрывала магчымасць пакупкі. Крэдыты на пакупку зямлі выдаваліся Дзяржаўным банкам пад 12% гадавых. Памешчыкі, маёнткі якіх падлягалі парцэляцыі, выкарыстоўвалі права выбару пакупніка і рэалізовывалі зямлю спекулянтам.

Камасацыя



Камасацыя

- мерапрыемства прадугледжвала ліквідацыю цераспалосіцы шляхам масавай хутарызацыі (звядзенне зямель да аднаго ўчастка). З боку дзяржавы абяцалася павялічыць надзелы малазямельных сялян. Аднак, сяляне павінны былі плаціць за камасацыю кожнага гектара ад 14 да 20 злотых, асобная плата спаганялася за складанне праектаў меліярацыі, утрыманне землеўпарадчыкаў, перанясенне дарог і г.д. працэс камасацыі меў два этапы – да 1927 г. па дабраахвотнаму прынцыпу, з 1927 г. – прымусовая.

Ліквідацыя сервітутаў



Сервітут

— права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне зямельнымі ўгоддзямі і лясамі. Была адным з рэшткаў феадальна-прыгонніцкіх адносін. У 1927 г. сервітутамі карысталася 10% сялянскіх гаспадарак.

Вынікі рэформы:

- На 1932 г. у Заходняй Беларусі налічвалася каля 4.640 ваенных асаднікаў. Асаднікі пераважна знаходзіліся на дзяржаўнай службе, таму аддавалі ўчасткі ў арэнду ці карысталіся працай наёмных працаўнікоў.

- Пакупку зямлі ажыццявіла частка сярэдніх, бядняцкіх гаспадарак і дробных арандатараў. Да 1935 г. (у параўнанні з 1921 г.) павялічылі свае землеўладанні: бядняцкія гаспадаркі на 2,1 га, серадняцкія на 2,7 га, кулацкія на 3,9 га.

- Памешчыцкае землеўладанне паменшылася прыкладна на 13%, з 1921 па 1929 г. было прададзена 528,3 тыс. га зямлі. Прадажа-пакупка зямлі працягвалася да 1939 г.

- Да 1939 г. па Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах на хутары было выселена 259,3 тыс. сялянскіх гаспадарак (агульная плошча 1.928,6 тыс. га), што складала 43% гаспадарак і каля 50% сялянскай зямлі.

- Да 1939 г. былі ліквідаваны сервітуты. У выніку памешчыкі атрымалі да 3/4 сервітутнай зямлі, а сяляне – частку сервітутных плошчаў ці грашовую кампенсацыю. Ад ліквідацыі сервітутаў больш за ўсіх страцілі бядняцкія гаспадаркі. Многія з іх ужо не мелі магчымасці трымаць нават па адной карове.

- Адбыліся змены ў структуры сялянства. На ў 1921 г. беднякі складалі 62%, сераднякі 30%, кулакі 8% сялян, на сярэдзіну 30-х гг. беднякі – 78 – 80%, сераднякі 15 – 17%, кулакі 5%.

Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі. Але рэформа не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне не спыніла збяднення вёскі.

Агульныя прыкметы развіцця с/г:

Аграрная вытворчасць Заходняй Беларусі знаходзілася ў складаным становішчы ствараліся ўмовы для развіцця па капіталістычнаму шляху, але аграрныя рэформы не суправаджаліся аднаўленнем усёй эканомікі краю. Да таго, развіццё капіталістычных адносін у вёсцы ішло па вядомым “прускім шляху”, з захаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання і шматлікіх рэшткаў феадалізму.

Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.



Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджалі значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі (эканамічных крызісаў).

Умовы працы



Беспрацоўе



Афіцыйная колькасць беспрацоўных на 1936 г. склала 25,5 тыс. чалавек (улічваліся прамысловыя рабочыя). Рэальнае беспрацоўе было значна большым. Аднак не ўсе афіцыйныя беспрацоўныя атрымлівалі дапамогу (у 1927 г. толькі 13,6% ад зарэгістраваных). Памеры дапамогі: у 1936 – 1937 гг. на аднаго беспрацоўнага ў месяц выдаткавалася 4-5 злотых, для сям’і з 4-5 чалавек – 12-14 злотых, для сям’і з 6 і больш чалавек 16-20 злотых. Той, хто атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў працаваць на грамадскіх работах. Беспрацоўе – таксама прычына масавай эміграцыі. З 1925 па 1938 г. з заходнебеларускіх ваяводстваў эмігрыравала 78,1 тыс. чалавек.

Умовы жыцця.

Жыллёвы фонд рос марудна. Рабочыя прадпрыемстваў жылі галоўным чынам у бараках, падвалах ці паўпадвалах. У жылых памяшканнях адсутнічалі вада, цяпло, электрычнасць. Вялікія памеры кватэрнай платы (да 1/3 заробку) прыводзілі да скучанасці – 5-6 чалавек жыло ў адным пакоі.

Цэны на асноўныя тавары (сярэдзіна 20-х гг.): 1 кг аржанога хлеба 0,45 злотага, 1 кг мукі пшанічнай 0,9 злотага, 1 кг масла 6,3 злотага, 1 кг цукру 1,4 злотага, 1 л газы 0,6 злотага, 1 м пагоны шарсцяной тканіны 33,18 злотага.

Падатковая палітыка



Існавалі дзесяткі розных падаткаў і збораў (пазямельны, царкоўны, капытковы, меліярацыйны, падаходны, дарожны, маставы, канцылярскі, ураўняльны і інш.). Агульная сума падаткаў у 1931 г. было больш у 4 разы за 1913 г. Падатковая стаўка пазямельнага падатку складала: з гаспадаркі ад 5 да 15 га 2,15 злотых з га; з гаспадаркі ад 60 да 100 га 2,03 злотых з га; з гаспадаркі памерам звыш 2000 га 1,01 злоты з гектара. За сваечасовым выкананнем сачылі фінансавыя інспектары (секвестратары) і судовыя выканаўцы. Пры невыкананні падатковага абавязку выкарыстоўвалі канфіскацыі маёмасці, экзекуцыі і ліцытацыі (распродаж усёй маёмасці ці яе часткі на публічных таргах). Толькі ў Навагрудскім ваяводстве ў 1931 г. адбылося 120.055 ліцытацый.

Спажыванне



Гандлёвая палітыка манаполій адмоўна адбівалася на спажыванні. У 1928 г. для пакупкі аднаго плуга трэба было прадаць 100 кг жыта ці 28 кг свініны, у 1935 г. – 270 кг жыта ці 41,5 кг свініны. Нават у заможных сялян з 1930 па 1934 г. спажыванне скарацілася на 70%.

Грамадскія фонды спажывання

(выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.).

У 1929 г. у заходнебеларускім краі на 3,3 млн. насельніцтва налічвалася 75 бальніц (засталіся з часоў Расійскай імперыі), ці адна на 44 тыс. чалавек. Лячэнне было платным, таму для асноўнай колькасці людзей недаступным.

Да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларускіх ваяводствах не было ніводнай беларускай школы (на 1919 г. – іх каля 400). Насельніцтва, якое валодала беларускай мовай, лічылася непісменным, пазбаўлялася выбарчых правоў. Навучэнне вялося ў польскамоўных установах. На 1927/1928 навучальны год было 3,455 школ (292,9 тыс. вучняў) і 85 гімназій (17,8 тыс. вучняў); на 1937/1938 навучальны год колькасць школ – 4,421 (546,6 тыс. вучняў), гімназій 54 (15,9 тыс. вучняў). Высокая плата за навучанне (220 злотых у год у гімназіі) абмяжоўвала магчымасці асветы.

Насельніцтва заходнебеларускіх земляў у перыяд знаходжання ў складзе Польшчы пакутавалі як ад сацыяльных бедстваў, так і ад нацыяльнага прыгнёту.

Кантрольныя пытанні


  1. Калі быў падпісан Рыжскі мірны дагавор, і ў чым ён заключаўся?

  2. Асаблівасці існавання прамысловасці ў Заходняй Беларусі.

  3. У чым сутнасць палітыкі фінансавай стабілізацыі?

  4. Якія прычыны крызісу 1924-1927 гг.?

  5. Становішча сялян.



2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.