.RU

- 30 - - А. П. Лімарэнка, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт (г. Мінск)


- 30 -


мігранты, якія традыцыйна лічыліся «паслухмянай» масай, кантраляванай праз натабляў, не менш за чатыры разы спрыялі мірнай змене ўрадаў, г. зн. своеасабліваму перавароту. У кіроўных партый – як у «Авады», так і ў «Лікуда» – заўсёды былі хаўруснікі ў асяроддзі імігрантаў, аднак не яны «рабілі пагоду». Зразумела, нельга недаацэньваць і ролю звычайнай палітычнай тактыкі, адзначанай гісторыкам і журналістам Міхаілам Хейфецам: апазіцыя паддобрываецца да імігрантаў, вядзе больш актыўную прапагандысцкую кампанію ў асяроддзі няўстойлівага электарату152. Аднак і кіроўныя партыі (у прыватнасці, «Авада» ў 19921996 гг.) не шкадавалі грошай на прапаганду сваіх дасягненняў (напрыклад, зніжэнне ўзроўню беспрацоўя), тым не менш, лідэр «Авады» зазнаў фіяска сярод імігрантаў у траўні 1996 г. Напэўна, глыбіннай прычынай адметных электаральных паводзін з’яўляецца ўсё ж унікальнасць «аліі-90». Яна выражаецца не толькі ў масавасці імігранцкай хвалі, але і ў высокім адукацыйным узроўні «аліі», што дазваляе захаваць уласную ідэнтычнасць, і ў культурным падмурку пратэстных паводзін, які змяшчае месіянскія матывы: «Мы не можам выправіць сёння міністра, які хлусіць. Трэба, каб грамадства выправілася» (словы Э. Меламеда)153.

Замест заключэння



Імігранты 1990-х, асабліва ў першыя гады масавай «аліі», прыязджалі ў краіну, якой практычна не ведалі і ў якой практычна не ведалі іх. Узаемнае знаёмства імігрантаў і карэнных жыхароў (або старажылаў) часцяком было гаркавым. Новыя грамадзяне Ізраіля сутыкнуліся адначасова з вялізнай колькасцю «выклікаў», як матэрыяльных, так і маральных. Паступова, але дастаткова хутка развеяліся ілюзіі тых 8590%, хто застаўся жыць у Ізраілі.

Ж

- 30 -


аданне апраўдаць свой выбар, г.зн. іміграцыю, падштурхнула многіх людзей працаздольнага ўзросту да настойлівых спроб адаптацыі ў новых умовах. Аднак Ізраіль 1990-х выявіўся дзяржавай, якая ўпарта супраціўлялася глыбінным пераменам і «змене нацыянальных прыярытэтаў». Афіцыйная палітыка палягала ў частковым здаваленні матэрыяльных патрэб імігрантаў і фактычным ігнараванні большасці праблем іхняй інтэграцыі як «часовых» і/або другарадных. У рамках патэрналісцкай сістэмы, успадкаванай ад заснавальнікаў дзяржавы, тэрміновыя праблемы калі і вырашаліся, то без уліку меркаванняў саміх імігрантаў, нібыта бездапаможных. Крах ілюзій, звязаных з «завышанымі чаканнямі», стаў адным з галоўных фактараў, якія стымулявалі пратэстныя паводзіны. Найбольш актыўная частка імігрантаў, не пажадаўшы быць аб’ектам маніпулявання, высунула са свайго асяроддзя шэраг нефармальных лідэраў, якія дэманстравалі пераемнасць пратэстных паводзін. Аднак адносная нягнуткасць і «ідэалістычнасць» апошніх у прагматычнай дзяржаве не прывяла і, пэўна, не магла прывесці да жаданых вынікаў. Многія з акцый пратэсту – у прыватнасці тыя, што прайшлі пад эгідай Сіянісцкага форума – былі скарыстаныя кіраўніцтвам СФ для дасягнення ўласных мэтаў, а «нізавыя» лідэры не дабіліся значных поспехаў у палітыцы з-за нязгоды з вызначэннем яе як «мастацтва магчымага».

Частковае змякчэнне матэрыяльных праблем імігрантаў к канцу 1990-х прывяло да таго, што на першы план усё часцей выходзяць «агульнанацыянальныя» пратэстныя акцыі: супраць саступак палестынцам, «засілля ўльтраартадоксаў», паліцэйскага свавольства. У цэлым, аднак, паводле многіх назіральнікаў, «алія стамілася» і расчаравалася ў барацьбе супраць істэблішменту, пагатоў шматлікія яе прадстаўнікі ўвайшлі ў Кнэсет, муніцыпальныя рады і іншыя органы ўлады. У пачатку XXI ст. лозунг «адзінства сіл імігрантаў» дзеля пратэсту аб’ектыўна перастаў быць актуальным, нягледзячы на адчайныя спробы партыі «Ісраэль ба-алія» мабілізаваць на сваю падтрымку большую частку рускамоўнага электарату (напрыклад, на знак пратэсту супраць скарачэння бюджэту на патрэбы імігрантаў увосень 2001 г.).

Нават пры адсутнасці рэальнай кансалідацыі рускамоўныя імігранты ўжо на пачатку 1990-х валодалі дастатковай электаральнай сілай, каб адправіць у адстаўку ўрад, які ім не спадабаўся. (Удумлівая публіцыстка Нэлі Гуціна ў 1995 г. з’едліва заўважала: «Змарнаваць усю энергію на тое, каб скінуць адзін кепскі ўрад і атрымаць іншы, яшчэ горшы, – шкада» – заўв. 2011 г.). .Дэ-факта так і адбывалася: з’ява «мірнай рэвалюцыі ў Ізраілі» сталася рэгулярнай іменна з-за пратэстных электаральных паводзін новых грамадзян Ізраіля. Менавіта дзякуючы актыўнасці іхніх лідэраў «уплыў рускіх яўрэяў на ізраільскую эканоміку, палітыку і заканадаўства расце, дарма што марудна»154.

Новыя рускамоўныя грамадзяне, як своеасаблівая субэтнічная супольнасць, безумоўна, з’яўляюцца фактарам палітычнага дынамізму ў краіне. Улічваючы важнасць ізраільскага палітычнага курса для развязання блізкаўсходніх канфліктаў, становішча імігрантаў, іхняя роля ў палітычным працэсе заслугоўваюць пільнай увагі і далейшых доследаў.

Яўрэй і славянін – браты навек?



(Да пытання пра знешнепалітычныя арыентацыі ізраільскіх палітыкаў на рубяжы стагоддзяў)

Масавая эміграцыя з СССР, потым – з краін СНД і Балтыі, якая распачалася ў канцы 1980-х гг. і працягваецца дасёння, прывяла да фармавання ў Ізраілі адметнай этнасацыяльнай групы рускамоўных імігрантаў. Гэтая група ўжо дастаткова добра вывучана ізраільскімі і замежнымі сацыёлагамі, палітолагамі, іншымі даследчыкамі. Часам яна трактуецца як «рускамоўнае гета»: на наш погляд, такі тэрмін недарэчны. Рускамоўныя грамадзяне – аб’ектыўна, частка ізраільскага грамадства, аднак праз моцную ступень ідэнтыфікацыі новых імігрантаў з рускай культурай155 магчыма разважаць пра «культурную дыяспару», якая мае і рысы этнічнай дыяспарнасці. Згодна з «Законам аб вяртанні» (1950), іміграваць у Ізраіль могуць не толькі яўрэі, але і іхнія супругі, а таксама нашчадкі (унукі яўрэяў). У іміграцыйнай плыні з СССР-СНД яўрэі складалі, паводле розных звестак, 60–70%. Астатнія імігранты (250–300 тыс. чалавек) – пераважна рускія, украінцы, беларусы, якія часта захоўваюць сваю этнічную ідэнтычнасць у Ізраілі.

Агулам рускамоўных у Ізраілі налічваецца ўжо больш за 1 мільён чалавек, прычым больш за 80% з іх прыбылі ў перыяд масавай «аліі» 1990-х гг. Усяго з краін СНД і Балтыі ў 1989–1999 гг. прыехалі больш за 830 тысяч чалавек. Унікальнасць гэтай іміграцыйнай хвалі – не толькі ў яе масавасці, але і ў адмове імігранцкіх лідэраў ад безагаворачнага зліцця з «ізраільскім народам» (дакладней – з яўрэйскай яго часткай; мэты злівацца з арабамі бадай ні ў кога не было).

Імігранты 1990-х гг. у цэлым захавалі рускую мову ў якасці гутарковай, стварылі, пры ўдзеле імігрантаў былых гадоў, развітую соцыякультурную інфраструктуру і выявіліся даволі актыўнымі суб’ектамі палітычнага жыцця Ізраіля. У 1996 г. больш за 170 тыс. выбарцаў, або каля 40% рускамоўнага электарату, на выбарах у Кнэсет аддалі свае галасы «рускай» партыі «Ісраэль ба-алія» пад кіраўніцтвам былога савецкага палітзняволенага Натана Шчаранскага. Гэта прынесла новай партыі 7 месцаў у парламенце з 120. У 1996–2000 гг. партыя «Ісраэль ба-алія» (ІБА) уваходзіла ва ўрады Біньяміна Нетаньягу і Эгуда Барака, з сакавіка 2001 г. яна была часткай урадавай кааліцыі прэм’ер-міністра Арыэля Шарона, дзе Н. Шчаранскі заняў пасаду міністра будаўніцтва. Апрача ІБА, якая прэтэндавала на «цэнтрызм», з 1999 г. у Ізраілі дзейнічалі іншыя «рускія» палітычныя партыі: правая «Ісраэль бейтэну» («Наш дом Ізраіль» – назва, відавочна скалькаваная з «Наш дом Расія») пад кіраўніцтвам выхадца з Кішынёва Авігдора Лібермана і левая «Бхіра дэмакратыт» («Дэмакратычны выбар»), лідэрам якой стаў выхадзец з Украіны Раман Бронфман. У Кнэсеце «Наш дом Ізраіль» на 2001 г. меў 4 месцы, а ва ўрадзе Шарона – партфелі міністра інфраструктуры (А. Ліберман) і намесніка міністра ў міністэрстве кіраўніка ўраду (Юрый Штэрн). «Дэмакратычны выбар» меў 2 месцы ў Кнэсеце і ва ўрад не ўваходзіў. У ізраільскім парламенце засядалі і іншыя рускамоўныя дэпутаты – Софа Ландвер ад партыі «Авада», Віктар Брайлоўскі ад партыі «Шынуй». Усяго ж рускамоўных у Кнэсеце было 10% ад агульнага ліку дэпутатаў. Тэарэтычна гэтае прадстаўніцтва дазваляла, нягледзячы на партыйныя рознагалоссі, эфектыўна адстойваць агульныя інтарэсы імігрантаў.

Адным з такіх інтарэсаў, артыкуляваных і на ўзроўні грамадзянскай супольнасці (таварыствы дружбы «Ізраіль-Беларусь», «Ізраіль-Украіна» і г.д.) ёсць плённае развіццё культурных, эканамічных і палітычных сувязей з «краінамі сыходу». У адрозненне ад імігрантаў 1970-х, большасць тых, хто прыбыў у 1990-я, не «спальвалі масты» і былі даволі добразычліва настроены да краін свайго былога пражывання. Некаторыя імігранты захавалі і грамадзянства гэтых краін.

У Ізраілі пашыраны тэрмін «рускія», які іўрытамоўныя грамадзяне ўжываюць ці не да ўсіх выхадцаў з СССР–СНД. Аднак уяўленні многіх ізраільцаў пра тое, што рускамоўныя імігранты спрэс прыбылі «з Расіі», абвяргаюцца фактамі. Так, сярод імігрантаў 1989–1999 гг. з Украіны прыбылі 31,7% проці 31,3% былых жыхароў Расіі. Слушна тое, што большасць імігрантаў з СССР-СНД – «ашкеназскія» яўрэі, выхадцы з «славянскіх краін» (не варта, аднак, забывацца і пра значную долю т.зв. «усходніх абшчын» – яўрэяў Грузіі, Сярэдняй Азіі і інш.).

З Расіі, Украіны, Беларусі ў пазначаны перыяд імігравалі ў Ізраіль 592646 чалавек, або больш за 70% рускамоўных імігрантаў 1990-х гг. Таму цалкам натуральнымі выглядаюць выказванні ізраільскіх руска- і іўрытамоўных палітыкаў пра развіццё стасункаў Ізраіля з гэтымі краінамі (але ў першую чаргу – з Расіяй, «каспонсарам блізкаўсходняга мірнага працэсу»).

За дзесяцігоддзе, якое мінула пасля прызнання Ізраілем незалежнасці краін СНД і ўсталявання з імі дыпламатычных адносін (у 1991–1992 гг.), у гэтых адносінах назіраліся пэўныя змены, шмат у чым ініцыяваныя рускамоўнымі палітыкамі Ізраіля. Наколькі паспяховымі былі іхнія намаганні? Каб адказаць на гэтае пытанне, неабходна мець на ўвазе, што крытэры «паспяховасці» розняцца ў залежнасці ад выбранай пазіцыі (афіцыйнай ізраільскай, праімігранцкай, прарасійскай, праамерыканскай і г.д.). На працэсы прыняцця рашэнняў уплываў рад фактараў, некаторыя з якіх мы назавем ніжэй:

- спробы расійскіх палітычных і каляпалітычных сіл браць удзел у падзеях на Блізкім Усходзе. Тым часам рускамоўныя імігранты выкарыстоўваліся як інструменты i/або як хаўруснікі для дасягнення ўнутрырасійскіх мэтаў – напрыклад, для абрання Барыса Ельцына прэзідэнтам на другі тэрмін (у 1996 г.)156;

- намаганні расійскіх і ўкраінскіх бізнэсоўцаў (Уладзімір Гусінскі, Іосіф Кабзон, Вадзім Рабіновіч і інш.), скіраваныя на заваёў пазіцый на ізраільскім рынку; у прыватнасці, у сферы мас-медыя. Гэтая тэма вывучана мала і часам атрымлівае дылетанцкае асвятленне157;

- коснасць і закрытасць часткі ізраільскай палітычнай эліты (членаў Кнэсета, чыноўнікаў МЗС), якая нярэдка мысліла стэрэатыпамі часоў «халоднай вайны» («Расія – сябар арабскіх краін, значыць, вораг Ізраіля»), але ў прынцыпе была зацікаўленая ва ўсебаковых кантактах з Расіяй і іншымі краінамі СНД;

- неаднастайнасць рускамоўных імігрантаў, асноўнага электарату «рускіх» партый. Многія з новых імігрантаў клапаціліся перадусім пра ўнутраныя праблемы Ізраіля і выяўлялі абыякавасць да знешнепалітычных ідэй ІБА, «Ісраэль бейтэну» і інш. Трэба таксама адзначыць, што шэраг імігрантаў, якія жывуць у Ізраілі з 1970–80-х гг., варожа ставіліся да ідэі «рускіх партый» як такой і бачылі ў існаванні апошніх праяву «русіфікацыі Ізраіля» (ці то нават падкопы КДБ-ФСБ). Сярод гэтых людзей можна назваць Віктара Польскага (Бен-Цві; першага сакратара ізраільскага пасольства ў Мінску ў пачатку 1990-х), Паўла Віннікава. Дэкларацыі пра развіццё адносін з Расіяй былі для іх «тугой па мядзведжых абдымках»158.

П

- 35 -


раграмныя дакументы партыі ІБА, паводле слоў яе лідэра Н. Шчаранскага, ад самага пачатку зафіксавалі «лінію на актыўнае развіццё сувязей на “ўсходнім напрамку”»159, хаця ў «Дамове з аліёй», папулярным кампендыуме праграмы ІБА (май 1996 г.) пра гэта – ані слова. Адна з кіраўнічак ІБА, сацыялагіня Марына Салодкіна, якая ў 1996 г. стала членам Кнэсета, настойліва падкрэслівала неабходнасць больш шчыльных стасункаў з Расіяй. Яна, як і іншыя лідэры партыі (напрыклад, Юрый Штэрн, які ў 1996 г. таксама прайшоў у Кнэсет паводле спіса ІБА), заўважала, што ізраільскі істэблішмент «не разумее» Расіі і недаацэньвае ейнае месца ў свеце, у той час як яўрэі-выхадцы з СССР-СНД маглі б стаць ідэальным пасярэднікам у ізраільска-расійскім дыялогу. Пазіцыю М. Салодкінай можна ацаніць як найбольш рэалістычную: «У РФ не можа быць і не павінна быць цэнтральнай ролі ў нашым рэгіёне. Але ў яе ёсць уплыў у рэгіёне і свеце»160. Цікава, што з перамогай на выбарах 1996 г. партыю «Ісраэль ба-алія» павіншаваў старшыня камітэта па геапалітыцы Дзяржаўнай Думы Расіі, адзін з кіраўнікоў ЛДПР Аляксей Мітрафанаў: ён выказаў «радасць, што яго былыя суайчыннікі нарэшце атрымаюць сапраўдных смелых абаронцаў сваіх інтарэсаў»161. М. Салодкіна адгукалася пра членаў ЛДПР як пра нечакана дастойных партнёраў (у прыватнасці, пры росшуку ізраільскіх грамадзян у Чачні ў 2000 г.)162.

Рускамоўныя палітыкі Ізраіля рабілі спробы заявіць пра сябе як пра «спецыялістаў па Расіі»: так, кааліцыйнае пагадненне паміж ІБА і прэм’ер-міністрам Нетаньягу, падпісанае ў чэрвені 1996 г., уключала і пункт пра ўзгадненне з ІБА кандыдатуры пасла Ізраіля ў Расіі. У Кнэсеце было створана парламенцкае таварыства дружбы «Ізраіль-Расія», якое ўзначаліў былы масквіч Ю. Штэрн (у Ізраілі – з 1981 г.). Аднак у 1996–1999 гг. фракцыя ІБА у парламенце і два міністры ад гэтай партыі здолелі дабіцца толькі нямногіх з пастаўленых мэтаў. Галоўнай з прычын няўдач сталася іхняя нявопытнасць. Усё ж візіты міністра прамысловасці і гандлю Н. Шчаранскага ў Маскву і Кіеў (1997 г.) завяршыліся падпісаннем некаторых эканамічных дагавораў.

У 1996–1997 гг. партыя ІБА не дабілася назначэння на пасаду пасла Ізраіля ў РФ Юлія Кашароўскага – рускамоўнага актывіста правай партыі «Лікуд», шматгадовага «адмоўніка», які прыбыў у Ізраіль у 1989 г. Сваю ролю адыграў не толькі супраціў ізраільскага МЗС, але і стрыманая пазіцыя расійскіх уладаў. Аднак у другой палове 1990-х у ізраільскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у краінах СНД павялічылася колькасць рускамоўных супрацоўнікаў. Напрыклад, Рон Шэхтэр, першы сакратар пасольства Ізраіля ў Беларусі (з 1999 г.), у 1996–1998 гг. быў парламенцкім памочнікам Рамана Бронфмана, старшыні фракцыі ІБА ў Кнэсеце.

У сваім звароце да рускамоўных імігрантаў, патэнцыйных выбарцаў, ІБА тлумачыла свае дзеянні прагматычнымі меркаваннямі: «Мы абавязаны кантраляваць на дзяржаўным узроўні тое, што адбываецца ў Расіі, хаця б таму, што там жывуць нашы сваякі, а ў сэнсе антысемітызму і палітычнай стабільнасці Расія – краіна рызыкоўная. Уцечка ядзерных тэхналогій з Расіі ўяўляе з сябе простую небяспеку для Ізраіля…» Між іншага партыяй закраналася і тэма наладжвання эканамічных сувязей, выгадных для імігрантаў: «Расія – вялізны і не да канца асвоены рынак…”163 Разумеючы, што сваімі сіламі яны няшмат могуць зрабіць, рускамоўныя палітыкі настойвалі на важнасці «расійскага пытання» і ў асяроддзі іўрытамоўных. Так, у лістападзе 1999 г. дэпутат ад ІБА Генадзь Рыгер падаў міністру замежных спраў Давіду Леві запыт пра стварэнне ў Расіі (неа)нацысцкай партыі Баркашова164.

З

- 34 -


падачы і пры актыўным удзеле рускамоўных палітыкаў, якія абапіраюцца на ўсё больш імпэтны і шматлікі электарат, пачасціліся візіты першых асоб Ізраіля і кандыдатаў на пасаду прэм’ер-міністра ў краіны СНД. А. Шарон цягам сваёй перадвыбарнай кампаніі (студзень 2001 г.) рабіў заявы аб пераарыентацыі – у выпадку яго выбрання – ізраільскай знешняй палітыкі ў бок Расіі165, балазе «амерыканскі вектар» паспеў расчараваць многіх ізраільцаў. Зрэшты, і папярэднік Шарона Э. Барак надаваў стасункам з краінамі СНД не абы-якое значэнне, прызначыўшы ў час абвастрэння палестынска-ізраільскага канфлікту (увосень 2000 г.) спецыяльнага прадстаўніка прэм’ер-міністра ў гэтых краінах. Ім стаў Раман Бронфман, які ў канцы 2000 – пачатку 2001 гг. актыўна тлумачыў расійскім палітыкам і журналістам ізраільскую пазіцыю. Інтэрв’ю з ім на гэтую тэму з’яўляліся на сайце партыі «Дэмакратычны выбар» (demokratia.org.il).

Аднак найбольш рашучым прыхільнікам развіцця адносінаў з краінамі СНД паказаў сябе ў час перадвыбарнай кампаніі 2001 г. А. Ліберман, які заявіў, што «краінам СНД, асабліва Расіі і краінам Цэнтральнай Азіі, значна больш зразумелыя нашыя праблемы барацьбы з тэрарызмам і ісламскім экстрэмізмам»166. У тым жа духу выказаўся і дэпутат Кнэсета ад «Ісраэль бейтэну» Ю. Штэрн: «Мы лічым, што Расія павінна граць больш важную ролю ў рэгіёне, а яе вага як каспонсара ў блізкаўсходнім рэгуляванні мусіць быць больш адэкватнай». І А. Ліберман, і Ю. Штэрн у 1990-я гг. нярэдка наведвалі краіны СНД, праследуючы як эканамічныя, так і палітычныя мэты. А. Ліберман не раз прыязджаў у Беларусь167. У пачатку ліпеня 2001 г. Ю. Штэрн узначаліў ізраільскую дэлегацыю, калі група навукоўцаў наведала Маскву168.

Пра тое, наколькі ўважліва ізраільскія палітыкі сочаць за падзеямі ў СНД, сведчыць заява ліберальнай партыі «Шынуй» («Змены»), якая 11 красавіка 2001 г. «рашуча асудзіла колы, што спрабуюць узяць пад свой кантроль НТВ»169. Без сумневу, гэтая кур’ёзная заява была ініцыяваная рускамоўнымі актывістамі партыі.

Такім чынам, можна зрабіць выснову: ідэі супрацоўніцтва і дыялога Ізраіля са «славянскім светам», якія яшчэ ў пачатку 1990-я гг. здаваліся дачаснымі (апошні разглядаўся ў якасці рэзервуара «алім хадашым» – новых імігрантаў) паступова набываюць легітымнасць у ізраільскім грамадстве, асновы якога былі закладзены ў першай палове XX стагоддзя якраз выхадцамі з беларускіх, польскіх і іншых славянскіх земляў. Безумоўна, «славянскі субстрат» Ізраіля стаў адным з фактараў, якія спрыяюць дзейнасці сучасных рускамоўных палітыкаў. Дэ-факта ізраільская знешнепалітычная стратэгія пабудавана на пастулатах «рэальнай палітыкі», а не на афектыўна-каштоўнасных арыентацыях. Між тым, як было паказана, перадумовы для збліжэння Ізраіля і краін СНД маюць месца. Відавочна, іменна імклівае ўварванне рускамоўных імігрантаў у палітыку Ізраіля ў сярэдзіне 1990-х гг. прывяло да таго, што і палітычныя сілы, якія прадстаўляюць нерускамоўных грамадзян, пачалі «спаборнічаць» у тым, хто часцей з’ездзіць у Расію/Украіну (Беларусь пакуль адстае па колькасці візітаў ізраільскіх лідэраў), больш аператыўна адгукнецца на падзеі ў СНД. Усё вышэйсказанае, вядома, не гарантуе «дружбы» і «братэрства» паміж Ізраілем і ўсходнеславянскімі краінамі, але дае спадзеў на шчыры дыялог дзеля міру і ўзаемнага дабрабыту.

Артыкул друкуецца ў перакладзе з рускай паводле зборніка матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў «Славянскі свет: міжэтнічныя адносіны а мяжы трэцяга тысячагоддзя», што прайшла 16-17 лістапада 2001 г. у Брэсце (Брэсцкі дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна, 2002). Складальнікі зборніка самахоць выкінулі важны абзац: той, што пачынаецца са слоў «Праграмныя дакументы…» Цяжка сказаць, чаму і навошта.

2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.