.RU

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010 - старонка 22

СВАТЫ


Прыходзяць у сваты к дзяўчыне і пытаюць:

– Ці можна зайсці ў хату?

А затым пытаюць таксама:

– Ці ў вас прадаецца цяліца?

Яны адказваюць:

– У нас не цяліца, а красная дзявіца. Мы яе не прадаём, а замуж аддаём.

Садзяцца за стол, калі сагласны на вяселле. Пьюць чарку і дамаўляюцца пра вяселле.

КАРАВАЙ


Прыходзяць свахі і расшыняюць каравай. Пасля памылі рукі і вынеслі воду пад вішню і спяваюць:

Ой, вісу, наш вісу,

Да налеймо воды ў місу,

Да памыймо ручанькі,

Да залеймо да на вішаньку.

Няхай вішанькі развіваюцца,

А маладыя насладжаюцца.

Выймаюць каравай з печы:

Ніхто не ўгадае, што ў нашым караваі.

З трох рэчок вадзіца,

З трох рэзак пшаніца

І грудачка масла,

Штоб долечка была шчасна.

Старэйшая каравайніца пяе:

Не садзіся да на покуце,

Сядзь сабе на парозе,

Да на бітай дарозе,

Шоб хлопчыкі не падышлі,

Каравая не ўхапілі.

Каравайніца хвалілася, што ў яе 7 сарочак: “Адна – на мне, дзве – у пранні, чатыры – у кудзелі”.

ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ


Вось пачынаецца вяселле і пяюць:

Ой, на страсе парасло зелле,

А ў хаце вяселле.

Ходзем зелле позрываймо,

Ды вяселле начынаймо.

У дзеўкі спяваюць:

Летняя зяўзюленько,

Ужо ж табе да мінаецца.

Летняе куковайнейко,

Высокае полетайнейко,

Хоць будзем летаці,

То не будзем куковаці,

А хоць будзем куковаці,

То не будзем гнязда маці.

Маладыя (імя) ужо табе да мінаецца

Дзявочае дзеваванейко,

Русо косо да часанейко,

Хоць будзеш заплятаці,

То не будзеш косніка маці,

То не будуць дзеўкай зваці.

Калі сірата замуж ідзе, то так спяваюць:

Зялёная дуброванько,

Чаго ў цябе пянькоў многа,

Паростачкаў да нігодненького.

Калі няма бацькі, спяваюць так:

Маладя (імя), чаму ў цябе бацькоў многа,

А роднага да нігодного.

Одно тая, што піці да есці,

Да некаму парадак весці.

Одно тая, што напіціся,

А некаму пажурычыся.

Запісана ў в. Хільчыцы Жыткавіцкага р-на


ад Шруб Марыі Пятроўны, 1925 г.н.,



студэнткай Бярдзічавец С.



У нядзелю ўпарану прыедзе молоды і к молодой, маршалок, сват. Прыедуць по молоду к венцу ехаць. І ўжэ кладуць хлеб на стол. Не пірог – хлеб. Ёго ў молодое пеклі. Чырвоны такі, круглы. Старшы маршалок ці хто, шоб з ёго рукі мужчына, церэз усю боханку зрэжэ ножэм корку ету зверху, вурэжэ дзірку. Да свечкі ўставіць – ёго, ее, тоўстыя, іх на коровае мужчыны скучылі. Дружка горыном обоўяжэ, шоб не россоўваліса. Звяжэ старша сваха от ее свечкі полотном унізу, да нарадзяць етымі бумагамі да свецёлцы даюць. На рукі ён перкаль, а на перкаль хлеб. У молодое ў косе лента. Одзежу вона сама шыла да на венец одзевала. А платок мацерын. Венок на ее голове з цветамі да лентамі, богато лентоў. Даўно колісь венка не було. Хустку заўязвалі – два рогі на шыі і два – на лоб, гузом. Да ўжэ йдуць молодые на возы садзіцца, вона на свой, а вон – на свой. Потом едуць і к венцу. Дружкі поўхорошваюць дугі кветкамі, шамшэлі коням на шыі повесяць. Да едуць у село, дзе цэркоў. А ек у своём селе цэркоў, то, бувало, і не ехалі, шлі. На венчанне ёго і ее мацерэ не едуць. І бацькі не едуць. Едуць маршалкі, дружкі, цёткі, дзядзькі которые. Хросные мо і ехалі, але ў цэркаў не шлі. Прыедуць у село, дзе цэркоў, постаўяць коні ў екого хозяіна да пешкі ў цэркаў. Молоды под руку молоду да ў цэркоў, да там розыйдуцца, вон у одзін бок, вона – у другі. А то маршалкі молодого ведуць, а дружкі молоду. Людзей чужых у цэркві поўно. Стануць. Поп свечкі паліць, дае ім у рукі. Просцілку перэд прэстолом просцілаюць, полотно за просцілку. Бувало, одну наметку просцілалі свахі ці то дружкі. Маршалкі копейкі клалі. Постануць молодые на подножку. Наметка ее, копейкі ёго. Маршалок над ім венца дзержыць, дружка над ею. Венцэ колерыстые булі, а на версі крэшчыкі позолочаные. Ек одным днём венчаліся, то на кажну пару свое венцэ. Поп знімае з пальцоў кольца, ложыць на прэстол, почытае, поспевае, берэ тые кольца да ўжэ путае: “Не обешчаўся другой?” – “Не”. – ”Не обешчалася другому?” – “Не”. Мо і обешчаліся, але ж так казалі. Дай ёй ёго кольцо, дае ёму её, подзержаць еку мінуту на своіх пальцах іх да ўжэ назад мяняюцца. Тры разы меняліса. Пітнуць віна даваў ёму-ёй, ёму-ёй, ёму-ёй. Одным бокам шоб пілі. Звяжуць молодым рукі платочком, поп рызаю рукі накрывае да кругом прэстола водзіць по сонцу, тры разы обуходзяць. Ззаду свецёлка хлеб з свечкамі несе. Да ўжэ к царскім вороцям молодые йдуць, вон кланяецца тры раз тым вороцям да цалуе іх, а дале вона. Свецёлка не шла к вороцям. От вуходзяць з цэрквы да молода тэ полотно поцягла за ногою ў порог, до звонніцы, а катора той на двор, шоб ето дзеўкі замуж хутка шлі. А катора і к прэстолу полотно тэ ці рушнік ногою грэбене, шоб не йшлі дзеўкі хутко замуж. Смехом. Дзеці хапаюць копейкі, да перву тую, на екуй молода стояла. Староста тэе полотно собе, а просцілку свахі на воз, на ёй молодые садзіліса. Вуводзіць молоды молоду под руку з цэрквы. Ек з цэрквы вуходзяць, то свахі подойдуць к цэркві, спеваюць, мо то і дружкі з імі:

Да мецёна ёлонька дзеркачэм,

Да звеньчона наша дзевонька з панічэм.

Да з тым панічэм, шо ўчора буў

Да нашу дзевоньку полюбіў.

Да з правое ручэнькі персня зняў,

Да занёс матухні показаў:

Ето тобе, матухно, подаркі

От мое Галі-каханкі.

Пешкі йдуць до воза, а воз на дворэ стояў чыём-то. Спяваюць:

Му ў цэкрві бувалі,

Трое зеллёў відалі.

Однэ зелле – рута,

А другое – м’ята,

А трэйцяя – кветкі.

Звенчоные дзеткі.

На ёго воз сядуць да к ёй поехалі. На еты воз шчэ маршалок, дружка і свецёлка садзіліса, а на ее остатніе. Гуляюць ек од венца. Спевалі:

Подзякуймо Богу,

Погосцкому попу,

Шо двое дзеток звеньчаў,

Небогато за венец узяў.

Двоек молодзенькіх

За чотыры золоценькіх.

Спевалі й таке:

От венца, от венца,

От божого слоўца,

От божого краю

Да ў недзелечку рано.

А шчэ так:

Ішло дзіця от венца,

Не промовім слоўца.

Руса коса до пояса,

Коснічок до долу,

Не говорыш со мною.

Поясок жывоток ломіць,

Слоўца не промовіць.

І етак спевалі:

От венца ідучы,

Загубіў Іванко онучы.

А Галочка збірала

Да Іванку оддавала.

І музыка ек от венца. Колісь не гармонь, да смук. Хорошэ граў. І баранан буў. Танцуюць. До самое хаты гуляюць. На покуці поса-дзяць молодых. Поедзяць, шо на венцэ булі, да ўжэ вон зобіраецца до себе – з роднею, маршалком, свецёлкою. Едзе по свой воз, за короваем. Прыедзе ці там прыйдзе, да ўжэ зыходзіцца ёго род по молоду ехаць, боярые. Спяваюць:

Ой, там, на горэ, на новом дворэ

Там рано засвечэно.

Ой, там радзіцца, нараджаецца,

Іванко ў дорогу пабіраецца.

Вон радзіцца, нараджаецца

І бацюхна путаецца:

Ці мне ў парочку,

Ці одного коня вороного,

Шоб завезці мене, молодого,

Ой, до мое Галочкі на размову?

От таку шчэ:

Да не куй, хлопчынку, золотого ножа,

Да подкуй вороного коня.

Бо тобе прыехаць к цесцю ў госці

Да лугамі, борамі,

Каменнымі мостамі.

Да луг будзе шумеці,

А камень звінеці,

Да золотая збруя

Да будзе врашчэці.

Ек зачуюць людзі,

То нам слава будзе,

Ек зачуюць лепшой,

То нам будзе слаўней жэ.

Подводы под’едуць. На іх сена ці солому кінуць багато, вушэй за дравцы. На первой попонку просцелюць. Молоды з хаты вуходзіць. У руцэ госцінец молодой у платочок заўязаны? Канхветы, коржыкі, шчэ ека прысмака. Колісь рубашка навыпуск, доўга, поесом переўязвалі. Бувало, шо рубашка і ў штаны ўвобрана. Штаны ў чоботы ўвобраные. Чоботы хромовуе. На заворочках да з подковочкамі. Бувало, у одных чобоцях п’яць пар повеньчаецца. І ў яловуе чоботы обуваліса, дзёгцём мазалі. Ек беднота, то і ў лапцях. Новух, а як жэ. Маршалок коровая несе, нараджаного, свечкі на палочках. Тры пірогі ў корзіні ці вереньцы несуць. І гарэлку. Свецёлка – хлеб з свечкамі. Спеваюць:

Едзь, едзь, Іванко, да не вечорыса,

Под каліною не становіса,

Бо ўжэ твою Галоньку

Дружкі обселі, свахны обпелі.

По ліцу слёзінка,

По плечу хусцінка

От слёз мокрэнька.

Нехай сядуць, опеваюць,

Як самі знаюць.

Я свою Галоньку

Між імі познаю.

І ету, на возы посядуць да спяваюць:

Ану-це, повірайцеся, бо ўжэ свет,

Поедом у королёўшчыну на отвед,

Да розоб’ёмо каменку сцену мечамі,

Дай возьмомо сабе дзевоньку з свечамі.

Поселі дай поехалі. Бацько й мацер не едуць. У дорозі заспяваюць:

Да не лекайса, цесцю,

Немногі зяць едзе,

Небагато баяр везе –

Восьмеро, дзевяцеро,

Усіх дзесяцеро,

Два конічэнькі збродных,

Два браценькі родных,

А трэйця сестрыца,

Молодой езовіца.

А ек скоро ўжэ хата молодое, то от таку:

З-под белого да берэзнічку

Сіву конік дай вубегае.

Ой, не сам жэ вон бяжыць,

На ём Іванку сядзіць.

Ой, коню мой, коню,

Похваляйса ты мною.

Перэд цесцёвум двором

Перэскоч да вороцечка,

Да не вубі да копыцечка,

Да не вуломі драночкі,

Не зробі неславочкі.

Да дай цесцю знаці,

Шо му едом да воёваці,

Два дворэ звоюём

І комору зграбуём.

Комороньку да новенькую,

А дзевоньку молодзенькую.

А ек ужэ к хаці под’езджаюць, то ему:

Бразнулі тарэлочкі на столе,

Топнулі конючэнькі на дворэ,

Ой, мой Іванко едзе ко мне,

Готуй кубелечко для мяне.

Ето, шоб готовілі скрыню ці ободню. Вечорэе ўжэ. Молода коло окна сядзіць да вуглядае молодого. От ужэ ідуць по двору з короваём. Под дзверыма на порозі стануць. Заспеваюць:

У гордового цесця

Стоіць зяць за воротамі.

Шо на зяця да мецёл меце,

Да дробны дожджык ідзе.

Ой, крыўса я, крыўса,

Покі не намочыўса.

Коні мое понамокалі,

А собулі позвісалі,

А свашэчкі поохрыпалі.

Цесць отчыняе дзверы, да хатніе путаюць:

Дзе ж ву, свахі, волочыліса,

Шо по пояс намочыліса?

Ці на грэблі лапці плелі,

Ці на мосту ворсалі,

Шо к нам да прычасалі:

То боярые так ужэ просяцца:

Пусці, сваце, у хату,

Му ж цебе не згубімо,

Возьмомо, кого любімо.

Вуп’ёмо да по кубочку,

Возьмомо да голубочку.

Вуп’ёмо да подскочымо,

Возьмом кого хочомо.

А з хаты:

Шо ето на порог лезе,

Чорные, кудлатые,

Хлебные да богатые?

Да цесць ужэ кажэ: “Просім, сваты, у хату, просім, сваты, у хату”. На руках у ёго пірог, на тарэлцы. Да молоды і род ёго ў хату йдуць. Поперэду коровая неслі. Спяваюць:

Коло цесцёвого двору

Да вусокая гора.

Нельга к горэ прыступіці,

Конічэнька да напоіці.

Аж вуйшла, вубегла

Молодая Галонька.

Вона к горэ прыступіла,

Конічэнька да напоіла,

Узяла коня за грывоньку,

А Іванка за ручэньку

Да повела дай у светліцоньку.

Дала коню оўса і сена,

Сама коло ёго села.

Дала коню оўса і броку,

Да сама села коло боку.

Коло порога з маршалкамі становіцца молоды і коровай тут. Молода з дружкамі особно сядзіць на лаві ці на слоні. Её коровай на столе. На ёй кохта з рукавамі, назад зашпільваецца. Сперэду шытые брыжкі, сподніца з паскамі краснымі, усякімі. Хвартух з плацу красны, вішнёву, зялёны, сіні, екі буў з паскамі. Сподніца колерыста, вішнёва ці голубова, ці зелёна, ці ека там. З сукна, бувало, да важка. Перкалёўка на ёй, вушэй грудзей веркалёва, з-под кохты бачно, ніжэй полотняна, подстанік полотняны. На ногах боцінкі з вусокімі каблукамі ці чэрэвікі з халяўкамі на шнурках. Хустка веліка назад заўязана, церноўка колеру ўсякого только не чорного, поверх вянок. Шоўкова споўзае. А даўно колісь, головушка, на голове обруч з берэсніцы наметкаю об’ўязаны. У косу одзін коснік уплеталі, на обручэ коснікі доўгіе ўсякого колеру – чырвоные, вішнёвуе. Іх вешалі, як молоды к хаці.

Ек заходзяць тые ў хату, от молодое бягуць да за стол садзяцца. Небогато, душ п’яць, шэсць. Да спяваюць:

Не наступай, Літва,

Бо будзе ў нас бітва,

Будом біці да воёваці,

Да свое Галонькі не оддаваці.

А боярые ім:

Вон, вон, казакі, з хаты,

Хочэ тут комусар стаці

Да з своею комусаркаю,

Да з кудравою да голоўкою.

Да ўцякаюць тые з-за столоў. Мужчына, екі от молодое, берэ её коровая, а от молодого ёго коровая да ўжэ вушаюць. От её хросны бацько, от ёго маршалок. Уверх подымуць ёго вушэй. По хаці ідуць. На короваёх свечкі гораць. От молодое спяваюць:

Да наша свечка ясна,

Да наша Галонька красна.

От молодого одказваюць:

Да наша свечка ясна,

Да наш Іванко красны.

От её ўжэ так:

Чый, чый коровай вушэй?

Наш, наш коровай вушэй.

А боярые:

Чый, чый коровай вушэй?

Наш, наш коровай вушэй.

Да ўжэ коровай молодое на поліцу ці на печ, а молодого на стол, дзе молодое буў проці покута. Спяваюць боярые стоя:

Да ў нашого свата

Хорошая хата,

Чырчыком абсыпана,

Каліною да обтыкана.

Да за столы садзяцца. Первуе молодые. Ек зусім колісь, то на полу іх саджалі, а то ўжэ на покуці. На кожуху сядзелі, маці просцілала. Коровай перэд імі. Свецёлка коло молодого, вона сестра ёму ці так дзеўка, шоб незамужам. Ек мала сестра, то й мала свецёлка. Свечкі на окно ставіць. Саджаюць блізкіх молодого за етые столы, а далёкіх за тые. Спявалі:

Сядзь, свахо, дай не верціса.

Есьцека место, дай садзіса,

Бо нашые кошкі ласы,

Вурвалі кубло свасі.

Ёго беседу садзілі, а от её только дружок. Спявалі:

Прыехалі вулёўцы,

Просыпалі на столе чырвонцы.

Да погордуй, бацюхно, погордуй,

Хоць зімоньку мене погодуй.

Да не буду, дзіця моё, гордоваць,

Прыехалі госценькі, трэба оддаць.

На столах ужэ стоіць. Вупіваюць. Усім носяць еднаково есці. Людзей чужых на дворэ поўно, шыюцца, аж вокна открываюцца. Боярые посядуць, поедзяць. Спяваюць:

Да суха каша, суха,

А наша сваха глуха.

Затым вона не чуе,

Шо з сватом ночуе.

У Перэрові була на веселлі і там спявалі:

Да хорошая ж хата,

Печ её побелёная,

Чэсць её отхвалёная.

Да хорошая свашка,

Да помазана кашка.

Комара затрошчылі,

Свахам кашу засмачылі.

І от таке:

Да паставілі юху,

Да вуцяг да комар муху.

Да поселі на крысі,

Да потопіліса ў місі.

Поспяваюць етэ, поедзяць да дружок скупоўвацімуць. Бо воны ж шылі молодому тыдзень сподне, перкалёўку. Тоўклі, шоб на стол з того поставіць. Спяваюць:

У старшого маршалка

Золотая ручка,

З кішэні да не вуймае

Дружок не скупляе.

Дружка ека тарэлку дзержыць, а етые кладуць копейкі ці мо так смехом, чэрэпкі екіе, бувало. Спяваюць:

Старшы маршалок Нікон

По сметнічку нікаў

Да чэрэпочкі збірае,

Да дружэчок скупляе.

Еке зерне сыпнуць, то спяваюць:

Старшы маршалок кішэню верне,

Знайшоў ячне зерне

Да кладзе на тарэлцы,

Да плачэ по гарэлцы,

Да не так по гарэлцы,

Ек по красной дзеўцы.

Рубля паложаць на ту тарэлку, спяваюць:

Маршалочкі молодые,

Вашы грошы золотые,

Нашы дружкі хорошы

Да не беруць вашы грошы.

А етые ўжо й не ведаюць, як скупіць. То тут песня:

Старша дружка да цыцата,

Другая чэрэвата,

А трэйця на дню ходзіць

Да ўвечары сына родзіць.

А ета ўжэ про маршалкоў:

А наш маршалок хорош,

Ек яблуко, вочы,

Ек гарбуза, нос,

Ледзьві чэрэво ў хату ўнёс.

То ўжэ таку заспеваюць дружкам:

А дружэчкі не дорожэце,

Дорого не берэце,

Бо дорога веліка,

Трэ сено купіці,

Конікі покорміці.

Песён, шо Господзі, Господзі! Да ўжэ ек дружкі согласны, то сыплюць гарбузянкі на тарэлку. А маршалкі ўжэ бутылку станоўляць, пірога кладуць. Бувало, усё сало нарэжуць у тарэлочку да станоўляць. Да дружкі перэўязваюць маршалкоў наметкамі, кветкі почэпляюць кажна сваёму. Колісь трох маршалкоў обоўязвалі. Ек скупяць, чуць поедзяць, улазяць з-за стала, гуляюць. У час, два ці тры ночы садзяцца за стол. Зноў вупіваюць, едзяць.

Гарэлкі колісь мало було. Бувало, жытню муку з картоплямі ў цэбер велізны, стоўкуць, на печ, тыдзень стоіць, укісне, сахарыною подсолодзяць да на вяселлі п’юць.Сахарыну перэжараць, шоб жоўты квас буў. Одным келюшочком, шо на раз коўценуць, усе столы обойдуць. Одна дружка коўценула да ўжэ танцуе ў сенях, прыпеўвае: “На горэ куры несуцца”. То за её да ў сцёпку схавалі сорам.

Перва закуска була сало сырэ. Елі боршч з мясом, яешню, коўбасу, юху, рыбу і жарану, і падзевану, коржыкі пшэнічные, пампушкі мочаные ў сыр. Ек бедные булі, то й мало тое закускі. Казалі: “Да каша, да пампушка, да ўся наша закуска”. Жытнім рошчыняць, а пшанічным замесілі. І ячным мясілі. То тыя пампушкі ўжэ з осцюкамі. Последня закуска була каша з пшона на молоцэ і компот з груш. Казалі: “Ужэ послі кашы няма пашы” і “После груш нічого не воруш”. Ек скуповалі дружок, погулялі да зноў за сталы, то спявалі:

Да ў Іванка за гумном

Дай стаяць стогі радом,

Дай усе пшэнічные.

А ў Галонькі за столом

Дай сядзяць сваты ўсе радом,

Дай усе ж воны да молодые.

Отспеваюць етэ ўсе. Да ўжэ музыкі будуць. Була гармонь, смук, барабан. Кветкамі іх народжвалі. Смуком хорошчэ мог вуйграць, чым гормонею. А шчэ ж перэпой буў. Молодому ў ее хаці перэпівалі боярые. Хлопцу мало перэпівалі. Хто рубля, хто копейкі. Квасом перепівалі, компотом ці з груш, ці з яблук. Молоды седзіць. Екі мужчына поўз столы йдзе з чаркою. Становіцца, кажэ: “Перэпівае сусед” ці хто там. А той кажэ: “Перэпіваю шчасце, долю і век доўгі”. Ці так: “Перэпіваю ту целіцу, шо скачэ з печы на поліцу”. І так: “Перэпіваю кошэль гліны, шоб не прошло году да булі ў вас родзіны”. Адна баба казала: “Перэпіваю жэробчыка і поўжэробчыка, шоб прывозіў бабі дрова”. Бувало, бацько коня хлопцу перэп’е. Дзін бацько казаў: “І себе перэпіваю, шоб глядзеў”. Даўно колісь хлопцу не перэпівалі, толькі дзеўцы. Прыданые перэп’юць да ўжэ кончаюць. Ек розыходзяцца, песню еку невесельну заспеваюць. Позно розыходзіліся.
2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.