.RU

V. Творчая частка - Вучэбна-метадычны комплекс па курсе Сучасная беларуская мова: Марфалогія Для студэнтаў факультэта...

V. Творчая частка

1. Напішыце невялікі твор, выкарыстоўваючы як мага больш дзеясловаў.

2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Сучасная сістэма форм дзеяслова ў гістарычным разрэзе”.




  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў



Утварыце аднакаранёвыя з наступнымі назоўнікамі дзеясловы, патлумачце выбар суфікса:

Дэградацыя, фальсіфікацыя, арыентацыя, прагноз, баланс, цытата, аналіз, кантакт, план, група, прыватызацыя, дэкларацыя, ліквідацыя, акліматызацыя, кваліфікацыя, інфармацыя, урбанізацыя, кантроль, тыпізацыя, паразіт, фінансы, тыраж, рэакцыя, кансультацыя, профіль, нервы, абстракцыя, імпарт, дэбаты, дэбют, экспарт, тэлеграф, рэканструкцыя, правакацыя, фініш.

Заўвага! Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:



1. Калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, газіраваць – газаваць, камандзіраваць – камандаваць, пазіраваць – пазаваць, пасіраваць – пасаваць, тушыраваць – тушаваць, парыраваць – параваць, планіраваць – планаваць, паніраваць – панаваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць - апанаваць.



2. Калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бісіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, грасіраваць, курыраваць, лавіраваць, дэкарыраваць, сервіраваць, фантазіраваць, лакіраваць, штудзіраваць, мусіраваць, татуіраваць.



3. Калі дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: манціраваць, пасівіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, сталіраваць, дэмпфіраваць, юзіраваць, юсціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.



4. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць – дэмаскаваць, акупіраваць – акупаваць, курсіраваць – курсаваць, калькіраваць – калькаваць, базіраваць – базаваць.


Тэма

6:

Дзеепрыметнік.

Дзеепрыслоўе

І

. Тэарэтычная частка


1. Дзеепрыметнік як асобая дзеяслоўна-іменная форма. Граматычная характарыстыка дзеясловаў.

2. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Ад’ектывацыя. Шляхі распазнавання.

3. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Прадуктыўнасць і непрадуктыўнасць існавання ў беларускай мове некаторых дзеепрыметнікавых формаў.

4. Дзеепрыслоўе, яго граматычная характарыстыка. Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўяў.

5. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўя ў сучаснай беларускай мове. Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў.

Тэрміналагічны апарат:

дзеепрыметнік, дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, ад’ектывацыя дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўе, дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання.

ІІ. Лабараторная частка



1. Ад наступных дзеясловаў утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі, запішыце іх, падкрэсліце суфіксы.

Выткаць, адкрываць, напісаць, пачуць, падзяліць, расклеіць, расказаць, спячы, пазелянець, заржавець, пасінець, струхлець, зрыжэць, пабялець.

2. Утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу, запішыце іх, падкрэсліце суфіксы.

Абсталяваць, аднавіць, апалоць, адзець, выдаць, выклікаць, затаіць, змалоць, замкнуць, разліць, раніць, скасіць, сабраць, ссыпаць, схаваць, напаіць, сапсаваць, заваяваць, падрыхтаваць, накіраваць.

3. Знайдзіце памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўяў. Правільна пабудуйце сказы і запішыце іх.

1. Падымаючыся на гару, у турыстаў парваліся вяроўкі. 2. Назбіраўшы поўныя кошыкі грыбоў, хлопцаў захапіў грыбны азарт. 3. Прачытаўшы раман “Завеі. Снежань”, было арганізавана цікавае абмеркаванне яго. 4. Падыходзячы да горада, у Ганны з’явілася думка вярнуцца назад, у лес да партызан. 5. Гледзячы праз акно вагона, успамінаюцца малюнкі роднага краю. 6. Слухаючы цікавы даклад, у студэнтаў узнікалі пытанні, разгарэлася спрэчка.

ІІІ. Развіццёвая частка



Зрабіце пераклад на беларускую мову:

Стоял тихий и ласковый октябрьский вечер. Солнце медленно клонилось к закату. Казалось, что золотистое наливное яблочко погружается в переливающуюся бархатистую пену, обрамлённую паутиной тончайших нитей. Лёгкий ветерок, доносящий таинственные ароматы, едва заметно шевелил листву деревьев по берегам Параибы и ерошил макушки кокосовых пальм.

Вечер был чудный. Радужная зелень так и искрилась свежестью после недавнего дождя; серебристо-зелёные воды реки, ещё не замутнённые сезонными разливами, величаво катились вдоль крутых берегов, отражая великолепие чистого неба, пышность палитры горизонта и пятнистую зелень старинных деревьев. Утомившиеся от нескончаемых порханий по окрестным садам, лугам и лачугам птахи уже выводили первые предзакатные трели.

Последние лучи умирающего солнца, озарявшие застеклённые окна усадьбы, создавали иллюзию пожара – казалось, вот-вот шершавые языки пламени вырвутся на свободу и усадьба вспыхнет в гигантском костре. Но на самом деле внутри и снаружи царило полное умиротворение. Грозные могучие быки и лоснящиеся ухоженные бычки разлеглись на лугу, нежась под сенью старинных деревьев, и лениво пережёвывали жвачку. С подворья, где суетилась домашняя птица, слышалось квохтанье и кудахтанье, за амбарами блеяли овцы, мычали коровы, вдоволь нащипавшись сочной травки, но почему-то среди сумбурной многоголосицы не слышно было человеческих голосов. Усадьба казалась совершенно безлюдной. Разве что приотворённые окна гостиной, выходящие на фасад, да распахнутая настежь входная дверь свидетельствовали о том, что дом обитаем.

  1. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў



1. Утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу.

Адчыніць, выбеліць, згубіць, супакоіць, спаіць, накарміць, купіць, спаганіць, скрывіць, запыліць, дазволіць, зрабіць, пазнаёміць, асіліць, заклеіць, спаліць, схіліць, прастраліць, прынесці, растрэсці, завесці, пакрасці, аплесці, месці, насіць, запрасіць, апярэдзіць, круціць, уразіць, пасеяць, развеяць, аблаяць, абсмяяць, абстраляць, павыдумляць, абмяняць.
2. Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі

(Не)асушаныя балоты, (не)ржавеючая сталь, вельмі (не)абдуманы ўчынак, выключна (не)спрыяльнае надвор'е, абсалютна (не)прымальная прапанова; (не)засеянае поле, (не)чаканы прыход; (не)прыбраны пакой, (не)зачыненыя дзверы, (не)чаканы госць, (не)спрыяльнае надвор'е, (не)абсяжны прастор, (не)зведаны шлях, (не)ўлоўны гук, (не)стрыманы смех, (не)кранутая цаліна, (не)ходжаная сцежка, (не)чэсаная воўна; (не)поўнае вядро, (не)асушаныя да гэтага часу балоты, (не)спелы яблык, (не)смелае дзіця, (не)засеянае вясною поле, зусім (не)кепскі вынік, надта (не)ласкавы прыём.

Тэма 7: Прыслоўе. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы)



І. Тэарэтычная частка



1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыслоўяў як слоў са значэннем прыметы дзеяння.

2. Разрады прыслоўяў паводле значэнняў. Ступені параўнання якасных прыслоўяў і іх утварэнне. Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці.

3. Спосабы ўтварэння прыслоўяў: прадуктыўнасць – непрадуктыўнасць. Адвербіялізацыя.

4. Адрозненне прыслоўяў з прыстаўкамі ад назоўніка з прыназоўнікамі.

5. Правапіс прыслоўяў.

6. Агульная характарыстыка прэдыкатываў. Дыскусія ў лінгвістычнай перыёдыцы аб мэтазгоднасці вылучэння катэгорыі стану як самастойнай часціны мовы.

7. Словаўтварэнне прэдыкатываў.

Тэрміналагічны апарат:

прыслоўе, уласна-характарызуючыя (якасныя, адносныя і колькасныя), акалічнасныя прыслоўі, катэгорыя ступені параўнання прыслоўяў, словы катэгорыі стану (прэдыкатывы).

ІІ. Лабараторная частка



1. Утварыце вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання прыслоўяў. Запішыце і вусна патлумачце ўтварэнне.

Глыбока, густа, далёка, моцна, прыгожа, смела, ціха, лёгка, хутка, нізка, суха, гладка, спрытна, доўга, добра, кепска, ахвотна, коратка, шырока, цяжка, актыўна, дорага, рэдка, блізка, ясна, яскрава, спакойна, цікава, весела, заўзята.

2. Растлумачце, ад якой часціны мовы ўтварыліся прыслоўі. Падкрэсліце ў прыслоўях прыстаўкі і постфіксы. Складзіце з пяцю прыслоўямі сказы.

Абы-дзе, заўчора, назаўтра, невысока, нясмела, нікуды, куды-небудзь, дзесьці, некуды, недзе, нідзе, дамоў, адгэтуль, доўга, высока, адвячоркам, дыбам, пешшу, крукам, агулам, досвіткам, патрошку, страшэнна, задужа, занадта, наскрозь, няйначай, напоперак, спазаранку, уздоўж, безупынку, бясконца, пазаўчора, дабяла, датла, па-беларуску, пароўну, па-майстэрску, напавал, наўцёк, напрамую, уразброд, узамен, надзіва, напагатове, на бягу, напрадвесні, упацёмку, пасярэдзіне, пазавуголлю, папраўдзе, па парадку, штодня, басанож, стрымгалоў, век-векам, чын-чынам, шыта-крыта, стократ.

ІІІ. Развіццёвая частка



Доўгі час словы, якія многімі граматыстамі адносяцца да катэгорыі стану, вывучаліся разам з прыслоўямі. Дарэчы, шмат у якіх працах па граматыцы асноўная частка слоў катэгорыі стану яшчэ і цяпер працягвае называцца “прэдыкатыўнымі прыслоўямі”. Сапраўды, значная колькасць слоў катэгорыі стану па форме падобна да якасных прыслоўяў. Аднолькавыя ў іх і спосабы ўтварэння форм ступеней параўнання.

Агульным для прыслоўяў і слоў катэгорыі стану з’яўляецца таксама тое, што абодва названыя лексіка- граматычныя класы слоў -- “вытворныя” часціны мовы. Увесь іх лексічны склад у сучаснай мове поўнасцю, без выключэння, складаецца са слоў вытворных. Бясспрэчна, вытворнасць гэта разумеецца ў дыяхранічным плане: кожнае прыслоўе ці кожнае слова катэгорыі стану на тым або іншым дыяхранічным “зрэзе” можа быць лёгка ўзведзена да свайго “продка”   назоўніка, займенніка, прыметніка, лічэбніка ці дзеяслова.

Аб’ядноўвае гэтыя часціны мовы і тое, што ім не ўласцівы скланенне і спражэнне, яны не маюць катэгорыі ліку.

Аднак на фоне агульнага ў гэтых часцінах мовы досыць ярка выступаюць і важныя адразняльныя рысы, характэрныя толькі прыслоўю ці толькі словам катэгорыі стану. Прыслоўе, напрыклад, сінтаксічна звязана з дзеясловам, назоўнікам ці прыметнікам, выконваючы ролю даданага члена сказа ці ўваходзячы ў склад гэтага даданага члена (калі ён выражаны сінтаксічна непадзельным словаспалучэннем). Быць дзейнікам прыслоўе можа толькі ў субстантываваным стане, а функцыю выказніка яно выконвае выключна ў двухсастаўных сказах, і то надзвычай рэдка. Словы ж катэгорыі стану самі падпарадкоўваюць сабе і дзеяслоў, і назоўнік (або займеннік), і прыслоўе; словы катэгорыі стану амаль выключна ўжываюцца ў функцыі выказніка безасабовага сказа. Такім чынам, па валентнасці і сінтаксічнай функцыі гэтыя два лексіка- граматычныя класы слоў не супадаюць. Не супадаюць яны і па лексічным аб’ёме.

Прэдыкатывы не маюць яскрава выражаных марфалагічных рыс, і большасць адразняльных прымет іх — гэта прыметы сінтаксічныя. Усё гэта доўгі час перашкаджала вылучэнню прэдыкатываў у асобны лексіка- граматычны клас слоў.

Праўда, ужо з першай трэці XIX ст. у рускіх граматыках (А.А. Барсава і А.Х. Вастокава) адзначаліся сінтаксічныя і семантычныя своеасаблівасці прэдыкатываў і іх адрозненні ад іншых часцін мовы. Прафесар А.М. Пяшкоўскі не адносіў іх наогул ні да адной з часцін мовы, называючы іх аморфнымі.

Упершыню вылучыў гэтыя словы ў асобную часціну мовы акадэмік Л.У. Шчэрба, ён жа ўвёў у абыходак і сам тэрмін “катэгорыя стану” (гл. яго артыкул “ О частях речи в русском языке»,1928). Аднак Шчэрба ўключаў у гэты клас і прыслоўі (замужем, начеку), і прыметнікі (должен, намерен) і прыназоўнікава-склонавыя спалучэнні ў ролі выказніка (без памяти, не в духе) і г.д. У выніку атрымлівалася пазбаўленая ўнутранага адзінства група слоў, якія аб’ядноўваліся толькі сінтаксічнай функцыяй (быць выказнікам) і семантыкай (мець агульнае значэнне стану). Найбольш поўны і глыбокі аналіз гэтай групы слоў даў акадэмік В.У. Вінаградаў у сваёй кнізе “Русский язык: Грамматическое учение о слове” (М.,1972). В.У. Вінаградаў таксама адносіў кароткія прыметнікі (рад, горазд і пад.) да катэгорыі стану, хаця значэнні роду і ліку ў гэтых словах поўнасцю захаваліся.

У 1954-1957 гг. у лінгвістычнай перыёдыцы разгарнулася вострая дыскусія: ці ёсць у рускай мове катэгорыя стану як асобная часціна мовы? У гэтай дыскусіі прынялі ўдзел вядомыя лінгвісты (Ф.Траўнічак, А.В. Ісачанка, М.С. Паспелаў, А.Б. Шапіра, Е.М. Галкіна-Федарук і інш.) У выніку дыскусіі больш яскрава вызначыліся аргументы як за тое, каб лічыць прэдыкатывы асобнай часцінай мовы, так і супраць гэтага. Так, у «Грамматике современного русского литературного языка» (М., 1970) і ў «Русской грамматике» (М.,1980) словы гэтага разраду характарызуюцца як сінтаксічныя дэрываты такіх часцін мовы, як назоўнік ці прыслоўе. Але прызнанне іх сінтаксічнымі дэрыватамі можа быць правамерным толькі ў тым выпадку, калі сінтаксічныя рысы (валентнасць і функцыю ў сказе) не прымаць пад увагу пры вызначэнні часціны мовы як асобнага класа слоў. Акрамя таго, з аднясеннем слоў тыпу холадна, горача і пад. да разраду сінтаксічных дэрыватаў прыслоўяў нельга згадзіцца яшчэ і па той прычыне, што з прыслоўямі гэтыя словы супадаюць толькі фармальна. Значэнне і паходжанне іх збліжаюць з прыметнікамі.

Сярод вучоных, якія прызнаюць за прэдыкатывамі права лічыцца часцінай мовы, таксама пакуль што не існуе поўнай згоды адносна таго, які аб’ём мае група слоў і якімі шляхамі ідзе яе папаўненне.

П.П. Шуба

Выпішыце з навуковай літаратуры розныя меркаванні па гэтым пытанні.

IV. Удасканаленне арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў і ўменнняў



1. Запішыце тэкст, выпраўляючы памылкі. Растлумачце напісанне прыслоўяў разам, асобна і праз злучок. Адзначце прыслоўі, утвораныя з дапамогай прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якія зараз не ўжываюцца ў літаратурнай мове.

На заўтра, назусім, адкласці назаўтра, ззаду, уразброд, усур'ёз, назад, узад; з боку, рабіць задзякуй, набок, у бок, да душы, па душы; у пару, дапары, не ў пару; да гары, згары, у гару; у высь; удалеч; на векі; намнога, наколькі, на столькі, нашмат, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, напярэймы, на расхват, пазаўчора, замнога, задоўга, падняць насмех, скончыць да заўтра; ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, у адно, па двое, па трое, удвая, утрая, удваіх, напралом, напрыклад, насілу, насмерць; не на жыццё, а насмерць; наўдачу, навек, паволі, падрад, пад час, пакрысе, увосень, уброд, назаўсёды, назаўжды, у голас, у дзень, углыб, у лад, упершыню, уранку, уранні, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, утрох, усямёх, папросту, паціху, падоўгу, пароўну, улева, управа, навечна, надоўга, на суха, зажыва, зацемна, за адно, наўдалую, ушчыльную, у рассыпную, у пустую, з большага, нашто, навошта, ні за што, потым, надта, зусім, прытым, бесперастанку, да шчэнту, досыць, замуж, наогул, на пагатове, напавал, напалам, наперакор, на перарэз, напрост, нараспеў,насцеж, наўздагон, наўздзіў, наўпрост, наўскос, наўцёк, неўзабаве, не ў папад, уваччу, удоўжкі, удоўж, упокат, употай, усутыч, апоўначы, даволі, да дому, замужам, з роду, наадварот, наадрэз, накрыж, напаказ, напалавіну, напалову, напераменку, напракат, зверху, наверх, уверх, уверсе, данізу, знізу; з верху да нізу, наніз, унізе; наперад, уперад, уперадзе; спачатку, упачатку; адразу, ураз; уночы, поначы, з вечара; з вечара да ранку; надвечар, увечары; зранку; з ранку да вечара, уранку, таксама, гэтак сама, што дзень, штоноч, штовечара, штотыдзень, штогод, у момант, у адзін момант, утупік, папаў у такі тупік, што не выбрацца, да астатку, да самага астатку; пад пахі, неўспадзеўкі, па асобку, паблізу, спакон, па часе, да часу, з часам, учас; праз меру, змоладу, змалку, злёгку, паблізу, умеру, па меры; напамяць, на памяці, па памяці; на руку, не з рукі; за мяжой, за мяжу, з-за мяжы; за панібрата, знячэўку, знянацку, навобмацак, за граніцай, на двое, да бяла, дасуха, здалёку, звысоку, зрэдку, справа.

2. Падзяліце на групы:

а) блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ;

б) спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў;

в) спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у:

без упынку, без аглядкі, без разбору, з размаху, з наскоку, з ходу,без развагі, на скаку, на віду, на у абдымку, у абмен, у абрэз відавоку,без толку, без канца; бясконца, , на жаль; безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова; на грэх, у імгненне, на дзіва, не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, на славу, да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;на баку, на хаду, на ляту, на смак, на слых, на вока, на смех, на гвалт, на злосць, з налёту, з разбегу, з разгону, з гарачкі, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош, у абхват, у адзіночку, у абцяжку.

Заўвага . Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і канчаюцца на -ку, -і (), -аму, (-яму), -ому (-ему, -йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.



Заўвага. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) працаваў ні за што (без аплаты).



Заўвага. Трэба адрозніваць ад прыслоўяў спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова: на верх гары, на ніз ямы, у высь завоблачную, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года, з пачатку вясны.



Заўвага. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай: у адкрытую.



Тэма 8: Службовыя часціны мовы. Выклічнік.



Мадальныя словы. Гукаперайманні


2010-07-19 18:44 Читать похожую статью
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • Контрольная работа
  • © Помощь студентам
    Образовательные документы для студентов.